14 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
14 лістапа́да — 319-ы дзень году (318-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 48 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1770 — шатляндзкі падарожнік Джэймз Брэс адшукаў выток Блакітнага Ніла
- 1851 — у Нью-Ёрку выйшаў з друку раман амэрыканскага пісьменьніка Гэрмана Мэлвіла «Мобі Дык»
- 1896 — закладзеная Менская гарадзкая тэлефонная сетка
- 1908 — Альбэрт Айнштайн высунуў квантавую тэорыю сьвятла
- 1918 — абвяшчэньне Дырэкторыі Ўкраінскае Народнае Рэспублікі
- 1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч склаў просьбу пра атрыманьне беларускага грамадзянства і прыняцьце ягонага вайсковага аддзелу на службу Беларускае Народнае Рэспублікі
- 1920 — распачаўся Беларускі зьезд Случчыны
- 1926 — у Менску пачалася Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі
- 1969 — запуск на Месяц амэрыканскага касьмічнага карабля «Апалён-12»
- 1990 — у Парыжы ў будынку ЮНЭСКО адбылася ўрачыстая цырымонія ў гонар 500-х угодкаў з народзінаў Францішка Скарыны
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1757 — Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1812 — Паўлюк Багрым, беларускі паэт
- 1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст
- 1881 — Аляксей Кайгарадаў, беларускі акадэмік, кліматоляг і геафізык
- 1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, беларускі паэт
- 1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт
- 1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца
- 1911 — Іван Кухараў, падпалкоўнік авіяцыі, Герой Савецкага Саюзу
- 1912 — Янка Золак, беларускі паэт
- 1922 — Бутрас Бутрас-Галі, эгіпецкі дыплямат, 6-й Генэнеральны сакратар ААН
- 1933 — Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец і пісьменьнік
- 1940 — Аляксей Хвасьценка, расейскі паэт, бард і мастак
- 1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, беларускі актор
- 1985 — Томас Вэрмален, бэльгійскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Барсэлёна»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1359 — Рыгор Паляма, праваслаўны багаслоў
- 1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп
- 1716 — Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф
- 1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф
- 1986 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф
- 2008 — Генадзь Кісялёў, беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф
- 2020 — Армэн Джыгарханян, армянскі і савецкі актор тэатра і кіно
- 2022 — Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзяяч
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусь — Кузьма і Дзям’ян (народны каляндар)
- Міжнародны дзень барацьбы супраць дыябэту
14 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў