14 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
14 жні́ўня — 227-ы дзень году (226-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 140 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1248 — пачатак будаўніцтва Кёльнскай катэдры
- 1358 — першае пісьмовае згадваньне пра Гонядзь як горад Выскай зямлі Мазовіі
- 1385 — у замку Крэва заключаная унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
- 1775 — расейскі ўрад ліквідаваў Запароскую Сеч
- 1893 — Францыя ўвяла рэгістрацыю аўтамабільных сродкаў
- 1920 — Польска-савецкая вайна: «цуд па-над Віслай» — пералом у вайне, пачатак паразаў Чырвонай Арміі
- 1928 — на экраны выйшаў фільм «Кастусь Каліноўскі»
- 1945 — Другая сусьветная вайна: імпэратар Хірахіта выдаў указ аб безумоўнай капітуляцыі Японіі (15 жніўня паводле японскага часу)
- 1947 — абвешчаная незалежнасьць Пакістану
- 1980 — пачатак страйку на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
- 2006 — прыпыненьне баявых дзеяў і сканчэньне лібанска-ізраільскага канфлікту
- 2008 — Грузія абвясьціла пра выхад з СНД
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1794 — Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст
- 1867 — Джон Галсўорці, ангельскі літаратар, драматург, публіцыст і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1932 году
- 1938 — Бэата Тышкевіч, польская акторка
- 1948 — Бэрнд Штанге, нямецкі футбольны трэнэр, галоўны трэнэр зборнай Беларусі ў 2007—2011 гадах
- 1965 — Алена Купчына, беларускі дыплямат
- 1981 — Сяргей Сасноўскі, беларускі футбаліст
- 1983 — Міла Куніс, амэрыканская акторка
- 1985 — Эшлін Брук, амэрыканская фотамадэль, порнаакторка
- 1987 — Тым Тыбаў, амэрыканскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1433 — Ян I, кароль Партугаліі
- 1464 — Піюс II, рымскі папа
- 1708 — Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн, рымска-каталіцкі дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1889 — Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі
- 1958 — Эдуард Будзька, беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар
- 1971 — Кастусь Юхневіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст
- 1988 — Рой Б’юкенэн, амэрыканскі блюзавы гітарыст
- 2004 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980)
- 2007 — Ціхан Хрэньнікаў, расейскі кампазытар
- 2015 — Сяргей Журавель (нар. 1954), беларускі актор, Народны артыст Беларусі
- 2018:
- Мікалай Кірычэнка — беларускі актор, Народны артыст Беларусі
- Эдуард Усьпенскі — савецкі і расейскі пісьменьнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пакістан — Дзень незалежнасьці
- Інданэзія — Дзень Прамукі, які сьвяткуецца ў гонар першага шэсьце гэтай скаўцкай арганізацыі
14 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў