Тым Тыбаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тым Тыбаў
Тым Тыбаў у Белым доме
Тым Тыбаў у Белым доме
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяTim Tebow
Нарадзілася14 жніўня 1987 (31 год)
Макаці, Філіпіны
Рост191 см
Вага107 кг
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяАмэрыканскі футбол
Прафэсійная кар’ера

Ты́маты Ры́чард «Тым» Ты́баў (па-ангельску: Timothy Richard «Tim» Tebow; [ˈtiːboʊ]; нарадзіўся 14 жніўня 1987 году, Макаці, Філіпіны) — амэрыканскі футбольны кўотэрбэк клюбу «Нью-Ёрк Джэтс» Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША. Гуляць пачаў у 2007 року падчас навучаньня ў Флорыдзкім унівэрсытэце. Па сканчэньні быў задрафтаваны камандай «Дэнвэр Бронкас» пад 25-м нумарам у 2010 року. Выступае на пазыцыі як прарыўнога, так і пасуючага кўотэрбэка.

З 6-й гульні сэзону НФЛ 2011 року зьяўляецца сталым гульцом асновы «Дэнвэру». Да гэтага матчу клюб меў вынік 1-4. З Тымам клюб упершыню ў гісторыі заняў першае месца ў Заходнім дывізіёне, пасьля чаго ў першым раўндзе плэй-оф выбіў з розыгрышу «Пітсбург Стылерз»[1]. У міжсэзонку «Дэнвэр» абмяняў Тыма Тыбаў у «Нью-Ёрк Джэтс»[2].

Тыбаў вядомы сваім хрысьціянскім вызнаньнем і сьведчыць пра сваю веру фэнам, у клініках, шпіталях, на рынках, у школах і дзіцячых прытулках[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Patriots rout Broncos 45-10 in AFC playoffs(анг.) // Sports Illustrated, 14 студзеня 2012 г. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г. Праверана 9 лістапада 2012 г..
  2. ^ Cimini, Rich; Jane McManus and The Associated Press. (21 сакавіка 2012) Tim Tebow traded to Jets(анг.). ESPN New York. Праверана 21 сакавіка 2013 г. Архіўная копія ад 21 March 2012 г.
  3. ^ Jose, Nicholas. Serving:True Champions Know That Success Takes Sacrifice. — Ventura, CA: Gospel Light, 2008. — С. 69. — ISBN 978-0-8307-4579-1
  4. ^ Thomasos, Christine.. Tim Tebow Brings In a New Wave of Christian Athleticism // The Christian Post, 20 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 9 лістапада 2012 г. Праверана 9 лістапада 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Carlson, Norm, University of Florida Football Vault: The History of the Florida Gators, Whitman Publishing, LLC, Atlanta, Georgia (2007). ISBN 0-7948-2298-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тым Тыбаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў