Перайсьці да зьместу

Алена Купчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Купчына
лац. Alena Kupčyna
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы
15 сьнежня 2016  25 лютага 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Валеры Варанецкі
Наступнік Андрэй Дапкюнас
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2012  сьнежань 2016
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Валеры Варанецкі
Наступнік Алег Краўчанка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы
16 траўня 2006  10 красавіка 2012
Папярэднік Андрэй Яўдачэнка
Наступнік Аляксандар Хайноўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія
14 жніўня 2008  10 красавіка 2012
Папярэднік першы беларускі амбасадар у краіне
Наступнік Аляксандар Хайноўскі
12 лютага 2019  25 лютага 2020
Папярэднік Аляксандар Хайноўскі
Наступнік Андрэй Дапкюнас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася14 жніўня 1965 (60 гадоў)
Менск
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны

Але́на Мікала́еўна Купчына (нар. 14 жніўня 1965 году, Менск) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2012—2016).

У 1987 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1990 годзе — асьпірантуру пры Інстытуце філязофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (міжнароднае права, канстытуцыйнае права). Кандыдат юрыдычных навук (1991).

У 1990—1992 гадох была навуковым супрацоўнікам Інстытуту філязофіі і права НАНБ. З 1992 году на дыпляматычнай службе. Да 1995 году працавала другім сакратаром, намесьнікам начальніка і начальнікам аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1998 гадох была дарадцам і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. З 2001 году зноў працавала ў МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2002—2004 гадох была начальнікам упраўленьня гуманітарнага, экалягічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, ў 2004—2006 — начальнікам упраўленьня гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека.

16 траўня 2006 году была прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы[1]. 14 жніўня 2008 году стала першым беларускім амбасадарам у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)[2]. Пры яе садзейнічаньні быў выдадзены першы вугорска-беларускі слоўнік[3]. 10 красавіка 2012 году была адстаўленая з абодвух пасадаў[4] ды прызначаная намесьнікам міністра замежных справаў[5].

У 2012—2016 гадах — намесьнік Міністра замежных справаў Беларусі. Як намесьнік Міністра замежных справаў, адказная за ўзаемадзеяньне з краінамі Эўропы, амбасадар Купчына ўнесла ўклад у развіцьцё адносін паміж Беларусьсю і эўрапейскімі дзяржавамі і арганізацыямі, у т.л. АБСЭ.

15 сьнежня 2016 году прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рэспубліках Харватыя і Славенія па сумяшчальніцтве, Прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене. 25 лютага 2020 году указам А. Лукашэнкі вызвалена ад пасады амбасадара; працягнула працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасьці АБСЭ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара дэпартаменту па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыята АБСЭ.

У 2006 годзе ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6], у 2016 годзе – ордэнам Пашаны[7].

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №322 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Венгерской Республике»  (рас.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №422 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Словении по совместительству»  (рас.)
  3. Выйшаў першы вугорска-беларускі слоўнік Наша Ніва
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 165 Об освобождении от должности Е. Н. Купчиной  (рас.)
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 320 Аб вызваленні А. М. Лыціна, назначэнні У. У. Вараксы і А. М. Купчыной.(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. №686 «Аб узнагароджанні некаторых грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]