Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Юхневіч (15 сьнежня 1896 – 14 жніўня 1971) – беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст. Нарадзіўся ў вёсцы Пушкарышкі Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці). Займаўся каапэрацыяй, у 1920-я гг. ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. З 1926 г. уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага сялянскага саюзу. Супрацоўнічаў з газэтай «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст. У 1928 – 1930 гг. быў паслом польскага сойму. У сярэдзіне 1930-х быў намесьнікам старшыні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, публікаваўся ў часопісе “Новы шлях”. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасьля вяртаньня з канцлягераў жыў у Слоніме. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.