Кастусь Каліноўскі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кастусь Каліноўскі
Кастусь Калиновский.jpg
Жанр мастацкі
Рэжысэр Уладзімер Гардзін
Сцэнарыст Уладзімер Гардзін (па матэрыялах Н. Віткоўскага і А. Гольдмана)
У ролях Мікалай Сіманаў
Мікалай Камісараў
Барыс Ліванаў
Апэратар Навум Аптэкман
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 14 жніўня 1928
Час 00:39:28
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова няма, тытры па-расейску
Старонка на IMDb

«Касту́сь Каліно́ўскі» — мастацкі фільм. Выйшаў на экраны 14 жніўня 1928 году. Карціна распавядае пра кіраўніка паўстаньня беларускага, летувіскага і польскага народаў супраць расейскага царскага ўраду на Літве-Беларусі.

Зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм зьняты ў 1927 року па матывах аднайменнае драмы Еўсьцігнея Міровіча[1]. Здымаўся ў палацах пад Ленінградам, а таксама ў ваколіцах Менску[2].

Складаўся зь 7 частак (варыянт 1931 — з 6). У 1937 створаны поўнамэтражны варыянт.

У 2012 року пераагучаны ў Польшчы[3]. Пакуль што гэта адзіная экранізацыя гісторыі жыцьця Кастуся Каліноўскага[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі пачынаецца паўстаньне. Сяляне захопліваюць абозы з хлебам. Магнаты і шляхта падтрымліваюць іх, імкнучыся да кіраўніцтва і ўзьяднаньнч з Польшчай. Граф Велькапольскі становіцца правадыром дваранства, адным з атрадаў якога камандуе яго сын Станіслаў. Расейскі абшарнік граф Арлоў неміласэрна эксплюатуе сваіх халопаў. Ясь Рудзянок пасылае сястру Марылю да Кастуся Каліноўскага — важака сялянаў-паўстанцаў — з просьбай дапамагчы. Паводле загаду вайскоўца генэрал-губэрнатара графа Мураўёва на «уціхамірваньне краю» кінутыя казакі. Атрад польскіх канфэдэратаў Велькапольскага-малодшага ваюе зь імі, але ў той жа час рабуе сялянаў. Яся, якія спрабаваў супраціўляцца, зьбіваюць. Зьяўляецца Каліноўскі з атрадам і кажа Стасю, зь якім быў знаёмы ў час навучаньня ў Пецярбурскім унівэрсытэце: «Не з тымі ваюеш». Дазорцы паведамляюць пра набліжэньне карнікаў. Стась змушаны прасіць дапамогі ў Каліноўскага. Сялянскі атрад дапамагае разьбіць казакоў і захоплівае ўмацаваны замак, дзе Каліноўскі засноўвае сваю стаўку. На кірмашы Марыля раздае пракламацыі, а Кастусь выступае з прамовай, агітуючы сялянаў. Абодва спрытна хаваюцца ад паліцыі. Між тым Велькапольскі-старэйшы спрабуе перацягнуць сялянаў на свой бок: ён запрашае іх у свой маёнтак, заводзіць гутаркі пра зямлю, волю і нацыянальнае адзінства. Прысутны тут Каліноўскі кажа, што мужык ня будзе давяраць панам: лёзунг народу — хлеб і зямля. Яго спрабуюць схапіць. Станіслава, які кінуўся ў пагоню, бярэ ў палон атрад Каліноўскага. Сястра Стася Ядзьвіга, якая ведае Кастуся за часьмі юнацтва, хітрасьцю дапамагае брату зьбегчы. Інтарэсы дваранаў і сялянаў канчаткова разыходзяцца. Карнікі графа Мураўёва расстрэльваюць удзельнікаў паўстаньня, а магнаты і шляхта пасылаюць да генэрал-губэрнатара дэлегацыю з пэтыцыяй аб адданасьці цару. Велькапольскі-старэйшы прапаноўвае нават разьмясьціць у яго маёнтку вайсковую частку, каб злавіць Каліноўскага. У гэты час Кастусю, перапрануўшыся афіцэрам і здабыўшы пароль, атрымліваецца выкрасьці царскую казну.

Мураўёў аб’яўляе яго па-за законам. Сялянскі атрад штурмуе і захоплівае замак Велькапольскіх. У паядынку Каліноўскі забівае Станіслава. Але падыходзяць карнікі. Паўстанцы пабітыя. Паўстаньне задушанае. Каліноўскі схоплены. Перад сьмяротным пакараньнем з эшафоту ён зьвяртаецца з разьвітальным словам да народу: «Чуеш, Беларусь! Веру — будзе вольная Беларусь працаўнікоў, працоўных і сялянаў!» «Чуем!» — гучыць у адказ.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Андрэй Вашкевіч. Кастусь Каліноўскі і беларускі нацыянальны рух у XX стагодзьдзі Сьвіслацкія аркушы. Зьміцер Кузьменка. Праверана 19 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Руслан Гарбачоў. (21 ліпеня 2010) Экскурсія па беларускім Пецярбургу (фотарэпартаж). СалідарнасьцьПраверана 19 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Прэм’ера ў Беластоку: нямое кіно «Кастусь Каліноўскі» пераагучылі Культура. Радыё «Свабода» (19 кастрычніка 2012). Праверана 19 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]