13 траўня
Выгляд
(Перанакіравана з «13 мая»)
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
13 тра́ўня — 134-ы дзень году (133-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 233 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1497 — адлучэньне ад Царквы Джыралямы Саванаролі
- 1564 — князь Андрэй Курбскі зьбег з Маскоўскае дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае
- 1657 — Трынаццацігадовая вайна: швэдзкае войска заняло Берасьце
- 1830 — Эквадор выйшаў з складу Вялікае Калюмбіі і абвясьціў сябе рэспублікаю
- 1831 — адбылася бітва пад Янджэявам
- 1836 — пачалося будаваньне першае ў Расейскае імпэрыі чыгункі
- 1930 — у Тасманіі забілі апошняга торбачкавага воўка
- 1950 — у Сыльвэрзтаўне Вялікабрытанія прайшла першая гонка ў гісторыі чэмпіянату «Формулы-1»
- 1981 — замах на Папу Рымскага Яна Паўла ІІ на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме
- 2005 — адбылася Андыжанская разьня ва Ўзбэкістане
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1221 — Аляксандар Яраслававіч, вялікі князь уладзімерскі
- 1624 — Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1655 — Інакенцыюс XIII, папа рымскі
- 1680 — Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1717 — Марыя Тэрэзія, эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Вугоршчыны, каралева Багеміі і імпэратрыца Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1840 — Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага
- 1875 — Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня
- 1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст
- 1895 — Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак
- 1901 — Вітольд Пілецкі, польскі вайсковец-падпольшчык
- 1905 — Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру
- 1933 — Аляксандар Кішчанка, мастак, аўтар слыннага «Габэлену стагодзьдзя», на якім выяўленыя самыя значныя постаці сьвету і Беларусі
- 1937 — Роджэр Жалязны, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1949 — Сяргей Краўчанка, актор Купалаўскага тэатру
- 1963 — Анджэй Пшэвозьнік, польскі гісторык, генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
- 1965 — Валянціна Курсевіч, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 1986 — Аляксандар Рыбак, нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1802 — Ян Стафан Гедройц, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ, біскуп
- 1871 — Даніель Абэр, францускі кампазытар, майстар францускай камічнай опэры, заснавальнік жанру францускай «вялікай» опэры
- 1930 — Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на лыжах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году
- 2002 — Валеры Лабаноўскі, савецкі і ўкраінскі футбольны трэнэр
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Каталіцкай Царкве — Успамін Найсьвяцейшай Марыі Панны з Фацімы
- Сьвятога Якуба. На Якуба, казалі, грэе люба
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў