Перайсьці да зьместу

Анджэй Пшэвозьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анджэй Пшэвозьнік
па-польску: Andrzej Przewoźnik
Анджэй Пшэвозьнік у 2009 годзе
Анджэй Пшэвозьнік у 2009 годзе
Генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
1 верасьня 1992 — 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт Лех Валэнса,
Аляксандар Квасьнеўскі,
Лех Качынскі
Папярэднік Веслаў Высоцкі
Наступнік Леон Керэс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся13 траўня 1963
Памёр10 красавіка 2010

пад Смаленскам, Расея
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы

Анджэй Пшэвозьнік (па-польску: Andrzej Przewoźnik; нар. 13 траўня 1963 году — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва (19922010).

Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. Пасьля 1989 году працаваў у ваяводзкай адміністрацыі. З 1 верасьня 1992 году быў сакратарам генэральным сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва — дзяржаўнай установы, якая занімаецца апекай месцамі гістарычнай памяці. Узнагароджаны шматлікімі польскімі ды замежнымі ордэнамі й мэдалямі.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [1].

Пахаваны ў Варшаве.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анджэй Пшэвозьніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў