Бітва пад Янджэявам
Бітва пад Янджэявам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча | Расея | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Ян Нэпамуцэн Умінскі | Іван Дзібіч | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
11 000, 7 гармат | 24 000, 40 гармат | ||||||||
Страты | |||||||||
менш за 300 забітых і пленных | 1 300 забітых | ||||||||
|
Бітва пад Янджэявам — адна з найбольш значных перамог польскага войска падчас паўстаньня 1830-1831 гадоў. Бітва адбылася паміж польскім корпусам брыгаднага генэрала Яна Нэпамуцэна Умінскага (11 000 чалавек) з аднаго боку, і расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрал-фэльдмаршала Івана Дзібіча (24 000 чалавек).
13 траўня 1831 году авангард расейскага корпуса пабіў пад Янджэявам (Мазоўша) авангард польскага войска пад камандаваньнем Букоўскага і Сьмігельскага. Але палякі вышлі з акруженьня і злучыліся з галоўнымі сіламі, якія Ўмінскі правёў з Рудзянак да Якубава. Умінскі разьмясьціў войска па абодвух бакох дарогі, у лесе. Дэзарыентаваны Дзібіч ня ведаў велічыні польскага войска і, паводле гісторыка Калера, «адважныя дзеяньні Ўмінскага стваралі ўражаньне іх вялікай колькасьці».
Бітва пачалася атакай расейскае пяхоты, але польскія грэнадэры стрымалі іх. Затым пачаўся абстрэл польскае артылерыі колькасьцю шэсьць гармат пад камандаваньнем Левандоўскага і адной — Ржапэцкага. Калі расейцы выйшлі зь лесу, атака скончылася вялікімі стратамі.
Тады Дзібіч даслаў на першую лінію сваю артылерыю (40 гармат), але польскія стрэлы былі больш грозныя і трапныя. Па 5 гадзіне Дзібіч два разы аддаў прыказ ісьці ў наступ, але і гэтыя атакі былі марныя.
Дзібіч аддаў загад адступаць на Калушын. Страты з боку расейскай арміі склалі 1300 чалавек забітымі, з польскай — менш за 300 забітых і пленных.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- E. Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, сс. 115-117. (пол.)