Андыжанская разьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андыжанская разьня
Panorama of Navoi Square (Formerly Bobur Square) - Where 2005 Massacre Took Place - Andijon - Uzbekistan - 01 (7543269364) (cropped).jpg
Плошча, дзе адбылася страляніна
Месца атакі Андыжан
Цэль атакі турма
Дата 13 траўня 2005 (16 гадоў таму)
Спосаб атакі страляніна
Зброя стралковая
Колькасьць ахвяраў 187
Колькасьць параненых 100
Колькасьць тэрарыстаў 15
Закладнікі міліцыянты
Геаграфічныя каардынаты 40°46′59″ пн. ш. 72°21′0″ у. д. / 40.78306° пн. ш. 72.35° у. д. / 40.78306; 72.35Каардынаты: 40°46′59″ пн. ш. 72°21′0″ у. д. / 40.78306° пн. ш. 72.35° у. д. / 40.78306; 72.35
Андыжанская разьня на мапе Ўзбэкістану
Андыжанская разьня
Андыжанская разьня
Андыжанская разьня

Андыжа́нская разьня́ — страляніна ў абласным цэнтры на ўсходзе Ўзбэкістану 13 траўня 2005 году між захопнікамі турмы і супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай бясьпекі Ўзбэкістану.

Перадумовы і забурэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 траўня 2005 году ў Андыжане адбыўся пікет перад будынкам суду, дзе разглядалі справу супраць 23-х прадпрымальнікаў, якія належалі да рэлігійнага аб’яднаньня[1]. Ранкам 13 траўня 2005 году ўзброеныя людзі захапілі турму ў Андыжане і выпусьцілі частку вязьняў. Захопнікі пазьней занялі будынак раённай адміністрацыі. У ходзе захопаў загінула 9 чалавек. Прадстаўнікі ўраду Ўзбэкістану распачалі перамовы з захопнікамі, бо тыя ўзялі ў закладнікі некалькі міліцыянтаў і патрабавалі вызваліць з турмы рэшту вязьняў, падазраваных у прыналежнасьці да ісламісцкай групоўкі «Акрамія»[2]. Удзень 13 траўня 2005 году некалькі сотняў чалавек зь дзецьмі выйшлі на пікет на галоўную плошчу Андыжану. Яны патрабавалі павялічыць заробкі і пэнсіі адпаведна ўзьнятым цэнам на прыродны газ і электраэнэргію[3]. Увечары ў Андыжан увялі 4 бронетранспартэры ўнутраных войскаў, якія сталі страляць ва ўдзельнікаў забурэньняў, у тым ліку па пікетоўцах на плошчы[1].

Уцекачы і суд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 траўня 2005 году прэс-сакратарка памежных войскаў Кыргыстану Гульміра Барубаева паведаміла, што пасьля расстрэлу дэманстрацыі ў Андыжане ўцекачы з Узбэкістану накіраваліся ў Нукэнскі і Сузацкі раёны на подні Кыргыстану. У Ташкенце прэзыдэнт Узбэкістану паведаміў пра 30 забітых у Андыжане, сярод якіх былі супрацоўнікі ўнутраных войскаў, а таксама пра амаль 100 параненых[4]. 17 траўня 2005 году генэральны пракурор Узбэкістану Рашыд Кадыраў заявіў пра сьмерць 169 чалавек у ходзе забурэньняў у Андыжане. У парлямэнце Кыргыстану сакратар Рады бясьпекі Кыргыстану Міраслаў Ніязаў сказаў: «мы высьветлілі колькасьць уцекачоў – іх было 538 чалавек. 12 зь іх былі параненыя, а яшчэ 12 – тыя, хто ўцёк з вязьніцы»[5]. На 31 траўня 2005 году ўрад Узбэкістану згадваў пра 173 загінулыя чалавекі ў Андыжане. Сярод іх, у прадмесьці Багішамол пахавалі 74 целы ў 37 магілах[6]. 7 чэрвеня 2005 году амэрыканская ўстанова «Дазор правоў чалавека» (Нью-Ёрк) абнародавала справаздачу пра апытаньне 50 сьведкаў Андыжанскай разьні. Тыя паведамілі, што вайскоўцы забілі пераважна мірных пікетоўцаў на плошчы[7]. 21 чэрвеня 2005 году камісія Парлямэнту Ўзбэкістану абнародавала вынікі расьсьледаваньня забурэньняў у Андыжане, паводле якога 13 траўня загінула 176 чалавек[8].

20 верасьня 2005 году Вярхоўны суд Узбэкістану пачаў разгляд справы супраць 15 мужчынаў, абвінавачаных у ладжаньні забурэньняў у Андыжане 13 траўня. Паводле ўраду Ўзбэкістану, лік загіблых склаў 187 чалавек, сярод якіх пераважалі жаўнеры і чыноўнікі[1].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 чэрвеня 2020 году А. Лукашэнка заявіў за 2 месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі: «Забылі, як былы прэзыдэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр — на каленях стаялі, рыдалі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець ня хочам — некаторыя. Ну, дык мы нагадаем»[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Юры Дракахруст. У Ташкенце пачаўся суд над 15 удзельнікамі падзеяў у Андыжане // Беларуская служба Радыё «Свабода», 20 верасьня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  2. ^ У Андыжане пачалася страляніна // Беларуская служба Радыё «Свабода», 13 траўня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Юры Дракахруст. «А потым яны пачалі страляць па няўзброеных жанчынах, якія стаялі на плошчы» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 23 траўня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  4. ^ Андыжан: журналісты выдаленыя з гораду, людзі ўцякаюць у Кыргыстан // Беларуская служба Радыё «Свабода», 14 траўня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  5. ^ Андыжан: улады кажуць пра 169 забітых, апазыцыя пра 750 // Беларуская служба Радыё «Свабода», 17 траўня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Кастусь Бандарук. Масавыя пахаваньні каля Андыжану // Беларуская служба Радыё «Свабода», 31 траўня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  7. ^ «Дазор правоў чалавека» называе тое, што адбылося ў Андыжане «разьнёй» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 7 чэрвеня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  8. ^ Юры Дракахруст. Сёньня – саракавіны па ахвярах расстрэлу ў Андыжане // Беларуская служба Радыё «Свабода», 22 чэрвеня 2005 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  9. ^ Прыняцьце кадравых рашэньняў па новым складзе Ўраду // Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Беларусі, 4 чэрвеня 2020 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.