Упсальскі ўнівэрсытэт
Упсальскі ўнівэрсытэт | |
Uppsala universitet | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Regia Upsaliensis | |
Заснаваны | 1477 |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Колькасьць студэнтаў | 21 861 (2011) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 59°51′27″ пн. ш. 17°37′44″ у. д. / 59.8575° пн. ш. 17.62889° у. д.Каардынаты: 59°51′27″ пн. ш. 17°37′44″ у. д. / 59.8575° пн. ш. 17.62889° у. д. |
Горад | Упсала |
Краіна | Швэцыя |
Знаходзіцца ў складзе | Matariki Network of Universities[d], Куімбрская група[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], arXiv[d][2], Guild of European Research-Intensive Universities[d][3], Science for Life Laboratory[d], Testbed Sweden Precision Health Cancer[d], Health Data Sweden[d], European Open Science Cloud Association[d][4], Association of Swedish Higher Education Institutions[d][5] і ELIXIR Germany[d] |
Вэб-сайт | www.uu.se |
Упсальскі ўнівэрсытэт |
Упсальскі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўнівэрсытэт Швэцыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 году. З унівэрсытэтам зьвязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Лінэй, Андэрс Цэльсій, Андэрс Онгстрэм, Адам Афцэліюс, Пэр Афцэліюс. Знаходзіцца ў швэдзкай Упсале.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацьці.
Унівэрсытэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, ня ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12 000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манэтаў), збор карцінаў, каштоўныя калекцыі мінэралаў, вялікі батанічны сад з музэем і са статуяй Лінэя, хімічная лябараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.
Будынак унівэрсытэту, узьведзены ў 1879—1887, пабудаваны ў стылі рэнэсанс, з мармуровымі калёнамі, раскошнымі залямі і аўдыторыямі.