Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт імя Яна Паўла II
Выгляд
| Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт імя Яна Паўла II | |
| Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II | |
Галоўны ўваход у Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт | |
Лягатып | |
| па-лацінску: Catholica Universitas Lublinensis Ioannis Pauli II | |
| Заснаваны | 27 ліпеня 1918 (107 гадоў таму) |
|---|---|
| Тып | недзяржаўны |
| Дачыненьне да рэлігіі | каталіцкая царква |
| Рэктар | Антоні Дэмбінскі |
| Факультэтаў | 8 |
| Колькасьць студэнтаў | 15 734 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Люблін |
| Краіна | Польшча |
| Знаходзіцца ў складзе | Камітэт па этыцы публікацыяў[d][1] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][2] |
| Вэб-сайт | www.kul.pl |
Лю́блінскі каталі́цкі ўнівэрсытэ́т імя Я́на Па́ўла II (KUL, па-польску: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II) — недзяржаўны каталіцкі ўнівэрсытэт, разьмешчаны ў Любліне, які мае поўныя правы дзяржаўнай вучэльні і фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. Быў заснаваны ў 1918 годзе, да 1928 году існаваў пад назвай Люблінскі ўнівэрсытэт, з 16 кастрычніка 2005 году зьмяніў сваю назву на Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт. У 1938 годзе ўнівэрсытэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені.