Дублінскі ўнівэрсытэт
Выгляд
| Дублінскі ўнівэрсытэт | |
| University of Dublin | |
Лягатып | |
| Заснаваны | 1592 |
|---|---|
| Рэктар | Мэры Робінсан |
| Колькасьць студэнтаў | 15 500 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Дублін |
| Краіна | Ірляндыя |
| Вэб-сайт | tcd.ie |
Дублінскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: University of Dublin) — адзін з чатырох унівэрсытэтаў Дубліна, найстарэйшы ў Ірляндыі.
У цяпершані час ва ўнівэрсытэце запісаны каля 15 500 студэнтаў.
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1592 годзе ангельскай каралевай Лізаветай І пад назвай The College of the Holy and Undivided Trinity of Queen Elizabeth near Dublin.
У адрозьненьне ад унівэрсытэтаў Оксфарду й Кембрыджу з мноствам каледжаў, па прыкладзе якіх быў створаны ўнівэрсытэт, у Дубліне існуе толькі адзін каледж — Трыніці-каледж(pl). Таму на практыцы паняцьці «Trinity College, Dublin» і «University of Dublin» выкарыстоўваюцца як сынонімы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дублінскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў