Мальтыйскі ўнівэрсытэт
| Мальтыйскі ўнівэрсытэт | |
| L-Università ta' Malta | |
Лягатып | |
| Заснаваны | 1769 |
|---|---|
| Колькасьць пэрсаналу |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| Краіна | |
| Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Утрэхцкая сетка[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][4] і SEA-EU[d] |
| Вэб-сайт | um.edu.mt (анг.) |
Мальты́йскі ўнівэрсытэ́т (па-мальтыйску: L-Università ta’ Malta) — найвышэйшая адукацыйная ўстанова на Мальце. Тут рыхтуюцца ня толькі бакаляўры, але таксама асьпіранты. Установа ёсьць сябрам Эўрапейскай унівэрсытэцкай асацыяцыі, Асацыяцыі ўнівэрсытэтаў Садружнасьці, Утрэхцкай сеткі ды іншых аб’яднаньняў[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Папярэднікам сучаснага ўнівэрсытэту быў езуіцкі калегіюм, які быў створаны 12 лістапада 1592 году[6]. Паміж 1595 і 1597 гады быў пабудаваны асобны будынак дзеля ўстановы. На сёньня ён вядомы як Валецкі кампус[7]. Езуіты былі выгнаныя з Мальты ў 1768 годзе, і хоць іхняя маёмасьць была перайшла на балянс ордэну гасьпітальераў, каледж працягнуў сваю працу, а прафэсары захавалі свае пасады[7]. Як Мальтыйскі ўнівэрсытэт ўстанова паўстала 22 лістапада 1769 году, калі вялікі магістар Мануэл Пінту да Фансэка падпісаў адпаведную пастанову. Унівэрсытэт ненадоўга перапыняў сваю працу за часам кіраваньня Франсіска Хімэнэса дэ Тэхады ў 1770-х гадах, але ягоны пераемнік Эмануэль дэ Раан-Пальдзю аднавіў працу ўнівэрсытэту ў 1779 годзе[6]. За часам францускай акупацыі з 1798 па 1800 гады ўнівэрсытэт быў заменены Цэнтральнай школай, але ў пачатку XIX стагодзьдзя быў зноў адноўлены брытанцамі. З 1937 па 1974 гады ўстанова была вядомая як Каралеўскі ўнівэрсытэт Мальты[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.um.edu.mt/media/um/docs/about/factsandfigures/annualreport2022.pdf
- ↑ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ↑ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ↑ «University of Malta». The Association of Commonwealth Universities.
- 1 2 «History of the University». University of Malta.
- 1 2 3 «History on the University of Malta Valletta Campus». University of Malta.