Унівэрсытэты ў Польшчы
Выгляд
Унівэрсытэтам ў Польшчы ў адпаведнасьці з польскім Законам аб вышэйшай адукацыі ад 27 ліпеня 2005 году могуць зьяўляцца наступныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы:
- Вучэльня можа называцца ўнівэрсытэтам у тым выпадку, калі ейныя арганізацыйныя падразьдзяленьні маюць права надаваньня навуковай ступені доктара навук прынамсі ў дванаццаці дысцыплінах, у тым ліку ў найменей двух дысцыплінах у галінах гуманітарных, грамадзкіх альбо тэалягічных, матэматычных, фізычных альбо тэхнічных, прыродазнаўчых і юрыдычных альбо эканамічных навук;
- Вучэльня можа называцца тэхнічным унівэрсытэтам, калі ейныя арганізацыйныя падразьдзяленьні маюць права надаваньня навуковай ступені доктара навук прынамсі ў дванаццаці дысцыплінах, у тым ліку ў найменей васьмі дысцыплінах у галінах тэхнічных навук (існуе таксама катэгорыя вучэльняў, якія называюцца палітэхнікамі, якія маюць рэйтынг ніжэйшы, чым тэхнічны ўнівэрсытэт);
- Слова ўнівэрсытэт можа ўжывацца зь іншым прыметнікам альбо прыметнікамі для пазначэньня профілю ў назьве вучэльні ў тым выпадку, калі ейныя арганізацыйныя падразьдзяленьні маюць права надаваньня ступень доктара навук у прынамсі шасьці галінах, у тым ліку ў найменей чатырох, якія ахопліваюцца профілем вучэльні.
На ліпень 2008 году ў Польшчы існуюць 33 вучэльні, якія маюць статус унівэрсытэту. Гэта:
- 18 унівэрсытэтаў;
- 15 прадметных унівэрсытэтаў;
- (тэхнічныя ўнівэрсытэты адсутнічаюць).
Сярод іх:
- 32 дзяржаўныя ўнівэрсытэты;
- 1 прыватны ўнівэрсытэт — каталіцкі.
Польскія ўнівэрсытэты існуюць у 17 гарадох: