Перайсьці да зьместу

Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Лярэнса
Поўная назва Club Atlético San Lorenzo de Almagro
Заснаваны 1 красавіка 1908
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Нуэва Гасамэтра
Умяшчальнасьць: 47 964
Прэзыдэнт Арасьё Арэсэйгор[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2025 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sanlorenzo.com.ar (гішп.)

«Сан-Лярэнса дэ Альмагра» (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. «Сан-Лярэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за межамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак[1].

Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».

У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «найлепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.

«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс у 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клюбу «Пэньяроль».

Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Матэо Клемэнтэ 2002
3 Сьцяг Аргентыны Аб Тэо Радрыгес Пагана Edit this on Wikidata 2005
4 Сьцяг Калюмбіі Аб Джоан Раманьня Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Аргентыны ПА Ігнасьё Пэрусі Edit this on Wikidata 2005
6 Сьцяг Уругваю Аб Матыяс дэ Рытыс Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Сэруцьці Edit this on Wikidata 1992
8 Сьцяг Аргентыны ПА Мануэль Інсаўральдэ Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Аргентыны Нап Алексіс Куэльлё Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Аргентыны ПА Факунда Гульлі Edit this on Wikidata 2005
11 Сьцяг Аргентыны Нап Матыяс Рэалі Edit this on Wikidata 1997
12 Сьцяг Парагваю Бр Арлянда Хіль Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Аргентыны ПА Хуан Крус Раталіна Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Аргентыны Нап Агустын Лядстатэр Edit this on Wikidata 2005
15 Сьцяг Аргентыны ПА Маўрысіё Кардыльлё Edit this on Wikidata 2003
16 Сьцяг Уругваю Аб Гусман Каруха Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Аргентыны Нап Грэгорыё Радрыгес Edit this on Wikidata (ар. Мэльгар) 2000
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Дыега Эраса Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Аргентыны Нап Люсіяна Віета Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аргентыны Бр Факунда Альтамірана Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Аргентыны ПА Франсіска Пэрусі Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Аргентыны Нап Бранка Салінардзі Edit this on Wikidata 2007
23 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Эрнандэс Edit this on Wikidata (капітан) 1998
24 Сьцяг Аргентыны ПА Нікаляс Трыпік’ё Edit this on Wikidata 1996
25 Сьцяг Аргентыны Бр Хасэ Дэвэчы Edit this on Wikidata 1995
26 Сьцяг Аргентыны ПА Гансалё Абрэга Edit this on Wikidata (ар. Гадой-Крус) 2000
28 Сьцяг Аргентыны Нап Наўэль Барыяс Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Аргентыны Аб Наўэль Арыяс Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Аргентыны Аб Эсэк’ель Эрэра Edit this on Wikidata 2003
34 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрысіё Лёпэс Edit this on Wikidata (ар. Армэніё) 2002
35 Сьцяг Аргентыны Аб Алеха Кордаба 2004
36 Сьцяг Аргентыны Аб Даніель Эрэра Edit this on Wikidata 2004
42 Сьцяг Аргентыны Аб Франка Лярэнсон 2001
44 Сьцяг Аргентыны Нап Матыяс Эрнандэс 2005
51 Сьцяг Аргентыны Аб Максіміляна Сэляя 1997
Сьцяг Аргентыны Нап Маўра Пэрэс 2003
Сьцяг Аргентыны Нап Хуан Ігнасьё Гаенэчэ 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]