Перайсьці да зьместу

Эйдур Гуд’ёнсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйдур Гуд’ёнсэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 верасьня 1978(1978-09-15)[1][2][3][…] (48 гадоў)
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994 Валюр Рэйк’явік 17 (7)
1995—1997 ПСВ Эйндговэн 13 (3)
1997—1998 Рэйк’явік 6 (0)
1998 Рэйк’явік 6 (0)
1998—2000 Болтан Ўандэрэрз 55 (18)
2000—2006 Чэлсі 186 (54)
2006—2009 Барсэлёна 72 (10)
2009—2010 Манака 9 (0)
2010 Тотэнгэм Готспур 11 (1)
2010—2011 Сток Сіці 4 (0)
2011 Фулгэм 10 (0)
2011—2012 АЕК Атэны 10 (1)
2012—2013 Сэркль Бруге 13 (6)
2013—2014 Бруге 46 (7)
2014—2015 Болтан Ўандэрэрз 21 (5)
2015 Цанчжоў Майці Лаянз[d] 14 (1)
2016 Мольдэ 13 (1)
2016 Пуна[d] 0 (0)
Зборныя
1992—1994 Ісьляндыя (да 17)[d] 27 (6)
1994—1996 Ісьляндыя (да 19)[d]
1994—1998 Ісьляндыя (да 21)[d] 11 (5)
1996—2016 Ісьляндыя 88 (26)

Э́йдур Сма́ры Гуд’ёнсэн (па-ісьляндзку: Eiður Smári Guðjohnsen; нар. 15 верасьня 1978 году ў Рэйк’явіку) — ісьляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыях паўабаронцы і нападніка. Зорныя часы гульца прайшлі ў клюбах «Чэлсі» й «Барсэлёна». Зьяўляўся капітанам нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.

Раньні этап кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бацька Эйдура, Арнор Гуд’ёнсэн[a], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісьляндзкага футболу і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бэльгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бэльгію. Пасьля вяртаньня сям’і ў Ісьляндыю ў канцы кар’еры Арнора Эйдур прыйшоў у клюб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросьце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галяндзкі «ПСВ Эйндговэн». Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю зь іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гуд’ёнсэн дэбютаваў у першай камандзе «ПСВ» у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны».

24 красавіка 1996 году Арнор і Эйдур Гуд’ёнсэн увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісьляндыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 году Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасьля гэтай траўмы. За гэты час «ПСВ» скасаваў зь ім кантракт. Эйдур перайшоў у ангельскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сэзоне (1999/00) у першай лізе і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналаў Кубка Ангельшчыны і Кубка ангельскай лігі.

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гуд’ёнсэна прадалі ў «Чэлсі» за £4 млн Разам з галяндцам Джымі Флёйдам Гасэльбайнкам Эйдур склаў «сьмяротную» для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Гасэльбайнку зь яго 27 галамі.

Яго ўменьне весьці й кантраляваць мяч, сумешчанае з моцнымі ўдарамі, дазваляла яму забіваць прыгожыя, запамінальныя галы за час знаходжаньня ў «Чэлсі». Яго ўдар празь сябе ў матчы зь «Лідсам» у сэзоне 2002/03 яшчэ доўга будуць успамінаць заўзятары «арыстакратаў». Хоць Эйдур і ўславіўся як пасьпяховы гулец нападу, бамбардзір, яго ўменьне гуляць у дотык і чытаць гульню дазволіла Жузэ Маўрыньню адсунуць Эйдура бліжэй да цэнтру поля, зрабіўшы яго адным з дыспэтчараў «Чэлсі». Партугальскі трэнэр нават назваў Гуд’ёнсэна «бялявым Марадонай» пасьля бліскучай гульні Эйдура ў 2005 годзе супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Пасьля куплі Раманам Абрамовічам «Чэлсі» ў 2003 годзе і набыцьці дарагіх і зорных гульцоў, уключаючы Адрыяна Муту, Дыд’е Драгба й Эрнана Крэспа, было меркаваньне, што Гуд’ёнсэну ня знойдзецца месцы ў складзе. Аднак ён застаўся асноўным гульцом у сэзонах 2003/04 і 2004/05, а ўжо ў сэзоне 2005/06, калі «Чэлсі» ў другі раз запар стаў чэмпіёнам, Эйдур саступіў месца ў паўабароне Майклу Эсьену, а ў нападзе Эрнану Крэспа й Дыд’е Драгба, стаўшы зьяўляцца на поле, у асноўным выходзячы на замену.

Пасьля некалькіх гучных набыцьцяў «Чэлсі» ў пачатку міжсэзоньня 2006 году, сярод якіх былі патэнцыйныя канкурэнты Эйдура ў дужаньні за месца ў складзе, нападнікі Андрэй Шаўчэнка й Салямон Калю і паўабаронца Міхаэль Баляк, было паднята пытаньне аб мэтазгоднасьці прыбыцьця Гуд’ёнсэна ў складзе «Чэлсі» ў сэзоне 2006/07. Нягледзячы на чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд» і «Рэал Мадрыд», а таксама некаторыя іншыя, 14 чэрвеня 2006 году ён падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» тэрмінам на 3 гады з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год. Ён быў закліканы стаць заменай Гэнрыку Лярсану, які рашыў завяршыць кар’еру ў камандзе свайго роднага гораду, «Хэльсынборг»[4][5]. Сума трансфэру склала 12 млн эўра, і яшчэ 3 млн эўра будзе заплачана, калі Эйдур стане асноўным гульцом «Барсэлёны».

28 жніўня Гуд’ёнсэн дэбютаваў у чэмпіянаце Гішпаніі ў матчы супраць «Сэльты» (Віга). За тры хвіліны да канца гульні ён забіў пераможны для «Барсэлёны» гол. 31 кастрычніка Эйдур забіў у матчы Лігі чэмпіёнаў гол сваёй былой камандзе «Чэлсі». Пасьля таго, як Самюэль Это’о атрымаў цяжкую траўму, ісьляндзец пасьпяхова замяніў яго ў асноўным складзе ў якасьці асноўнага нападніка каманды.

ПСВ Эйндговэн:

«Чэлсі»:

«Барсэлёна»:

Асабістыя дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Найлепшы малады футбаліст Ісьляндыі (1): 1994
  • Найлепшы футбаліст Ісьляндыі (3): 2004, 2005, 2006
  • Найлепшы спартовец Ісьляндыі (3): 2004, 2005, 2006
  1. Eidur Gudjohnsen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Eidur Gudjohnsen // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. Eiður Guðjohnsen // FBref (анг.)
  4. Gudjohnsen completes Barca move, BBC Sport, 15 чэрвеня 2006
  5. Gudjohnsen set to sign, Барсэлёна, 14 чэрвеня 2006
  1. У сям’і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісьляндыі форма найменьня, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10% насельніцтва Ісьляндыі, чые продкі атрымалі прозьвішчы ў 1913 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Папярэднік
Оляфур Стэфансан
Спартовец году Ісьляндыі
2004, 2005
Наступнік
Гуд’ён Валюр Сыгурдсан