Перайсьці да зьместу

Кольбэйн Сыгтарсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кольбэйн Сыгтарсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сакавіка 1990(1990-03-14)[1][2] (36 гадоў)
Рост 186 см
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 HK Kópavogur[d] 5 (1)
2007—2011 АЗ Алькмаар 32 (15)
2011—2015 Аякс 80 (31)
2015 Ёнг Аякс[d] 1 (0)
2015—2019 Нант 30 (3)
2016 Галатасарай 0 (0)
2019—2020 АІК Стакгольм 35 (3)
2021 Гётэборг 17 (4)
Зборныя
2006—2007 Ісьляндыя (да 17)[d] 12 (7)
2007—2010 Ісьляндыя (да 21)[d] 16 (4)
2009 Ісьляндыя (да 19)[d] 2 (0)
2010—2021 Ісьляндыя 64 (26)

Ко́льбэйн Сы́гтарсан (па-ісьляндзку: Kolbeinn Sigþórsson; нар. 14 сакавіка 1990 году, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — колішні ісьляндзкі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.

Кольбэйн распачаў футбольную кар’еру ў «Вікінгуры», пазьней у 2003 годзе ва ўзросьце 13 гадоў перайшоў у табар клюбу «ГК», дзе дэбютаваў у 2006 годзе[3]. Ён згуляў пяць матчаў за каманду й забіў адзін гол. Неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх грандаў, як то «Рэалу» й «Арсэналу», двойчы ўступаў у перамовы з апошнім, але ўсё ж такі палічыў за лепшае нідэрляндзкі «АЗ»[3][4].

5 жніўня 2010 году Кольбэйн дэбютаваў у Лізе Эўропы ў матчы супраць «Гётэборга»[5]. Першы гол забіў 29 жніўня 2010 году ў рамках першынства Нідэрляндаў у браму ратэрдамскага «Эксэльсіёру», а 29 студзеня 2011 году й зусім забіў пяць мячоў, аформіўшы хет-трык у першым тайме матчу супраць «ВВВ-Вэнлё» і забіўшы яшчэ два ў другім[6]. За гульцом сачылі дортмундзкая «Барусія», «Ньюкасл Юнайтэд» і амстэрдамскі «Аякс», і Сыгтарсан абраў апошні клюб[7]. 4 ліпеня 2011 году клюбы дамовіліся аб кошце гульца ў 4,5 мільёну эўра.

Пасьля гульняў за юнацкія й моладзевую зборныя краіны Кольбэйн дэбютаваў за нацыянальную зборную Ісьляндыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 21 сакавіка 2010 году, забіўшы другі гол у матчы, які скончыўся на карысьць ісьляндцаў зь лікам 2:0. Першы гол у афіцыйным спаборніцтве Кольбэйн забіў 6 верасьня 2011 на 5-й хвіліне адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы-2012 у браму зборнай Кіпру. 6 лютага 2013 Кольбэйн у таварыскім матчы са зборнай Расеі гуляў з капітанскай павязкай. Пасьля гэтага быў віцэ-капітанам.

«Аякс»:

  1. Kolbeinn Sigthórsson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Kolbeinn Sigthorsson // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. 1 2 Sky Sports Scout — Kolbeinn Sigthorsson. Sky Sports
  4. Kolbeinn Sigthorsson happy he chose AZ over Arsenal. Tribalfootball.com
  5. IFK Göteborg vs. AZ. Soccerway
  6. IJslander Sigthórsson schittert tegen armzalig VVV. Voetbal International
  7. Ajax biedt AZ twee miljoen euro voor Sigthórsson. Voetbal International

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]