Вуліца Савецкая (Менск)
Выгляд
(Перанакіравана з «Савецкая вуліца (Менск)»)
Вуліца Савецкая | |
Вуліца ў 1930-х гадах. Удалечыні бачныя Чыгуначная царква і дом Сямёна Сушы | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Даўжыня | 700 м |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Плошча Леніна |
Вуліца Вуліца Савецкая ў Вікісховішчы |
Ву́ліца Саве́цкая — часткова пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашняя Савецкая раней была часткай Захар'еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 1875—1908 гадох. Левы — няцотны — канчаткова аформіўся ў 1976 годзе.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліца бярэ свой пачатак ад скрыжаваньня з вуліцай Бабруйскай, праходзіць па плошчы Незалежнасьці і упіраецца ў будынак гатэлю «Менск».
Аб’екты на вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Савецкай вуліцы размешчаны: Дом ураду, Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. На Савецкай, 6 знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.