Ігар Плышэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Плышэўскі (неадназначнасьць).
Ігар Плышэўскі
Дата нараджэньня 19 лютага 1979(1979-02-19) (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак юрыст

І́гар Анато́льевіч Плышэ́ўскі (нар. 19 лютага 1979, Любань, Менская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі юрыст, начальнік галоўнай управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму, чалец Цэнтральнае камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Менску.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства», у 2004 годзе — асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу абагульненьня судовае практыкі ўправы забесьпячэньня нагляду й абагульненьня судовае практыкі Найвышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесьніка старшыні Найвышэйшага гаспадарчага суда, сакратаром Пленума аддзелу прававога забесьпячэньня дзейнасьці судовых інстанцыяў кіраўніцтва справамі Найвышэйшага гаспадарчага суда. З 2012 году — намесьнік начальніка ўправы кадраў і ідэалягічнае працы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].

У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнае службы Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнаю эканомікаю».

Зь 8 сьнежня 2014 году працуе начальнікам галоўнай управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму[2].

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2020 году Плышэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[3].

2 кастрычніка 2020 году Плышэўскі трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[4][5]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Плышэўскі як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[6]. Разам з калегамі па ЦВК Плышэўскі, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увёў непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыў прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[6]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[7]. Акрамя таго, Плышэўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12][13].

21 чэрвеня 2021 году Плышэўскі таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[14][15].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В Министерстве юстиции
  2. ^ Главное управление юстиции Мингорисполкома возглавил Игорь Плышевский
  3. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  4. ^ Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  5. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  6. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  7. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  8. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  9. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  10. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  11. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo(cs) (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  12. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  13. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  14. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  15. ^ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (анг.) Праверана 2021-07-24 г.