Перайсьці да зьместу

Філіп Лінгарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Лінгарт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1996(1996-07-11)[1][2] (29 гадоў)
Рост 189 см[3]
Вага 83 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фрайбург
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Рапід Вена II[d] 28 (1)
2014—2015 Рэал Мадрыд C[d] 3 (0)
2015—2017 Рэал М. Кастыльля[d] 53 (1)
2015—2018 Рэал Мадрыд 0 (0)
2017—2018 Фрайбург 11 (0)
2018—4 Фрайбург 178 (12)
Зборныя
2014 Аўстрыя (да 18)[d] 3 (0)
2014—2015 Аўстрыя (да 19)[d] 10 (0)
2015—2019 Аўстрыя (да 21)[d] 30 (2)
2015 Аўстрыя (да 20)[d] 4 (0)
2017—4 Аўстрыя 33 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Фі́ліп Лі́нгарт (па-нямецку: Philipp Lienhart; нар. 11 ліпеня 1996 году) — аўстрыйскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Выхаванец сталічнага «Рапіду», зь якой дэбютаваў у прафэсійным футболе. У 2014 выправіўся ў арэнды ў «Рэал», дзе гуляў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У 2015 годзе кантракт гульца быў выкуплены мадрыдцамі за 800 тысяч эўра[4]. У той час рэзэрвістаў «Рэалу» трэнаваў Зынэдын Зыдан[5]. Футбаліст некалькі сэзонаў правёў у другой камандзе клюбу, часам прыцягваючыся да першай дружыны падчас адсутнасьці лідэраў каманды, аднак заўсёды ў такіх выпадках заставаўся на лаве запасных. У складзе «Рэалу» зьявіўся ў матчы Кубка Гішпаніі супраць «Кадысу»[6]. У ліпені 2017 году далучыўся нямецкага «Фрайбургу» на правах арэнды. Праз год гулец стаў паўнавартасным футбалістам клюбу.

Лінгарт яшчэ зь юнацтва прыцягваўся да матчаў зборнай Аўстрыі розных узростаў. Першы выклік у нацыянальную зборную Аўстрыі атрымаў у 2017 годзе, калі праз траўму з складу выбыў Сэбастыян Прэдль. Аднак, той раз дэбюта не адбылося. Толькі празь месяц абаронца дэбютаваў у кашулі зборнай, адгуляўшы ўвесь матч адборачнага этапу да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Малдовы[7].

  1. ^ а б в Philipp Lienhart // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Philipp Lienhart // FBref (анг.)
  3. ^ а б в г https://www.bundesliga.com/de/bundesliga/spieler/philipp-lienhart
  4. ^ De la Rosa, Álvario (17.10.2015). «Lienhart: un central de 800.000€». Diario AS.
  5. ^ «El nuevo ejército de Zizou». Marca.
  6. ^ «Victoria indebida». Marca.
  7. ^ «Philipp Lienhart: Debüt im Kinder-Riegel». Kicker.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]