Максімілян Эгештайн
| Максімілян Эгештайн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 сьнежня 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фрайбург | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2017 | Вэрдэр II[d] | 54 (7) |
| 2014—2021 | Вэрдэр | 159 (12) |
| 2021— | Фрайбург | 128 (5) |
| Зборныя | ||
| 2017—2019 | Нямеччына (да 21)[d] | 16 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Максімілян Эгештайн (па-нямецку: Maximilian Eggestein; нар. 8 сьнежня 1996 году) — нямецкі футбаліст, абарончы паўабаронца клюбу «Фрайбург». Ягоны малодшы брат Яганэс таксама футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далучыўся да «Вэрдэру» ў 2011 годзе, калі перайшоў туды з «Гафэльзэ». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 29 лістапада 2014 году ў матчы супраць «Падэборну-07»[4]. У 2015 годзе склаў з клюбам свой першы прафэсійны кантракт. У гэтым жа годзе ўпершыню выканаў ролю плэймэйкера ў камандзе, але стала зьяўляцца на полі пачаў з сэзону 2017—2018 гадоў. Эгештайн прыяднаўся да «Фрайбургу» у жніўні 2021 году пасьля таго, як брэмэнскі «Вэрдэр» вылецеў з Бундэсьлігі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Maximilian Eggestein // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MAXIMILIAN EGGESTEIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Maximilian Eggestein // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Sander, Carsten (1.12.2014). «Die Jugend gibt jetzt den Ton an». Kreiszeitung.
- ^ «Offiziell: Maxi Eggestein wechselt von Bremen nach Freiburg». Kicker.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball