Перайсьці да зьместу

Уладзімер Пуцыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пуцыла.
Уладзімер Пуцыла
Занятак судзьдзя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімер Рыгоравіч Пуцыла — беларускі судзьдзя й адвакат. Мае першы кваліфікацыйны кляс судзьдзі[1].

У 1996 годзе вызвалены ад пасады судзьдзі суда Ленінскага раёну Магілёву й прызначаны судзьдзёю Магілёўскага абласнога суда[2].

У 2004 годзе працаваў намесьнікам старшыні Магілёўскага абласнога суда[1].

18 лютага 2005 году прызначаны судзьдзёю Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь[3].

З 26 лютага 2008 году па 5 чэрвеня 2013 году працаваў судзьдзёю, потым і старшынём суда гораду Менску[4][5].

5 чэрвеня 2013 году прызначаны судзьдзёю Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь[5], 21 красавіка 2016 году вызвалены ад пасады паводле ўласнага жаданьня[6].

Працуе адвакатам у адвакацкім бюро «Петрашэвіч і партнёры», спэцыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім, крымінальным і гаспадарчым праве[7].

Мае сына Алега, які працуе адвакатам[8].

27 лютага 2012 году Пуцыла як старшыня суда гораду Менску, які адхіліў апэляцыі палітвязьняў Паўла Севярынца й Аляксандра Атрошчанкава, быў унесены ў Чорны спіс Эўразьвязу[9][10][11].

  1. ^ а б [Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 года № 418 «О присвоении судьям судов Республики Беларусь квалификационных классов»]
  2. ^ Сборник указов Президента Республики Беларусь. 1996
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 года № 89 «О назначении В. Г. Пуцило судьей Верховного Суда Республики Беларусь»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда»
  5. ^ а б Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов»
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 апреля 2016 года № 153 «О назначении и освобождении судей»
  7. ^ ПУЦИЛО ВЛАДИМР ГРИГОРЬЕВИЧ
  8. ^ ПУЦИЛО ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ
  9. ^ Хто і за што трапіў у «чорны спіс»?
  10. ^ «Чорны сьпіс» Эўразьвязу
  11. ^ Council implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus