Менскі гарадзкі суд
Менскі гарадзкі суд | |
Даведка | |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | гарадзкі |
Праўны стан | суд |
Задача | вынясеньне выракаў |
Сядзіба | будынак |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў месцах | Менск |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня суду | Тацьцяна Віктараўна Тупік |
Управа | Прэзыдыюм |
Галоўная ўправа | прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | ГУУС Менскага гарвыканкаму Вярхоўны суд Беларусі |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Менскі гарадзкі суд — найвышэйшы суд Менску.
Разглядае скаргі на пастановы раённых судоў. Менгарсуд і Вярхоўны суд Беларусі — адзіныя суды, якія могуць выносіць сьмяротнае пакараньне ў Менску.
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 кастрычніка 2011 году паводле вынікаў жорсткага разгону акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года й перасьледу яе ўдзельнікаў дзевяць судзьдзяў суда, якія адхілілі касацыйныя скаргі шэрагу ўдзельнікаў працэсаў па справе 19 сьнежня (Плошча 2010) (Валер Камісараў, Уладзімер Сьцяпурка, Сяргей Хрыпач, Васіль Назаранка, Вольга Камароўская, Вікторыя Зайцава, Тамара Унукевіч, Ігар Крот, Уладзімер Хробастаў), і Уладзімер Корнаў, судзьдзя па справе Бяляцкага (Алесь Бяляцкі), былі ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. 27 лютага 2012 года да іх ліку быў дададзены старшыня суда Уладзімер Пуцыла[1][2], які адхіліў апэляцыі палітвязьняў Паўла Севярынца й Аляксандра Атрошчанкава[3].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менскі гарадзкі суд утвораны Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1978 года № 2523-IX на правах абласнога суда. У адпаведнасьці з рашэньнем сэсіі Менскага гарадзкога Савета народных дэпутатаў ад 24 траўня 1979 года прыступіў да выкананьня абавязкаў старшыня Міхаіл Міхайлавіч Германовіч, які кіраваў судом да 1986 года. У 1979 годзе суд складаўся з 16 судзьдзяў і 270 народных засядацеляў.
У выніку рэфармаваньня судовай сыстэмы з 1 студзеня 2014 года Менскі гарадзкі суд надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным, інфармацыйным і кадравым забеспячэньні дзейнасьці раённых судоў. Да гэтага моманту вырашэньне названых пытаньняў было ўскладзена на Міністэрства юстыцыі і яго органы на месцах. Адпаведна зазнала зьмены і структура Менскага гарадзкога суда.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год апарат суда складаўся з шасьці структурных падраздзяленьняў:
- аддзела арганізацыйнага забеспячэньня судовай дзейнасьці;
- аддзела кадраў і дзяржаўнай службы;
- аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі;
- аддзела інвэстыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня;
- аддзела фінансаваньня, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасьці;
- аддзяленьня праграмна-інфармацыйнага забеспячэньня.
У Менскім гарадзкім судзе ўтвораны:
- прэзідыюм;
- судовая калегія па грамадзянскіх справах;
- судовая калегія па карных справах.
Паўнамоцтвы суда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, карныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку, карныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
- ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства;
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Міхайлавіч Ардзяка (да 26 лютага 2008[4]),
- Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла (26 лютага 2008[4] — 5 чэрвеня 2013[5]),
- Павел Іванавіч Каршуновіч (10 чэрвеня 2013 года[6] — 7 верасня 2021 года[7]).
- Тацьцяна Віктараўна Тупік
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Чорны сьпіс» Эўразьвязу
- ^ Council implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
- ^ Хто і за што трапіў у «чорны спіс»?
- ^ а б Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 июня 2013 года № 265 «О назначении П. И. Коршуновича»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2021 года № 331 «О назначении и освобождении судей»