Паўночная Дакота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Месцазнаходжаньне штату Паўночнай Дакоты

Паўночная Дакота (па-ангельску: North Dakota, вымаўл. [ˌnɔrθ dəkoʊtə]) — штат на поўначы цэнтральнай частцы ЗША, адзін з так званых «штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтру». Насельніцтва — 632,7 тыс. чалавек (47-е месца сярод штатаў; зьвесткі 2007 году; 0,21 % насельніцтва ЗША). Зь іх жанчыны — 50,1 %, мужчыны — 49,9 %. Этнічны склад: немцы — 43,9 %, нарвэжцы — 30,1 %, ірляндцы — 7,7 %, індзейцы — 5 %, швэды — 5 %. Сярэдняя колькасьць чальцоў сям’і — 3.

Сталіца — Бісмарк. Найбуйнейшы горад — Фарго, іншыя буйныя гарады — Гранд-Форкс, Майнот.

Афіцыйныя мянушкі — «Штат земляной вавёркі» (анг. Flickertail State), «Штат індзейцаў Сіў» (анг. Sioux State).

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночная Дакотасховішча мультымэдыйных матэрыялаў