Астраўныя тэрыторыі ЗША
Выгляд
Астраўны́я тэрыто́рыі (па-ангельску: Insular areas) — тэрытарыяльныя ўладанні ЗША, якія не ўваходзяць ў склад які-небудзь з 50 штатаў краіны або Федэральнай акругі Калюмбія. Астраўной тэрыторыяй можа звацца пратэктарат, садружнасць, вольна асацыяваны штат, залежная тэрыторыя і т. д.
Жыхары шэрагу астраўных тэрыторый лічацца грамадзянамі ЗША, хоць не плацяць федэральных падаткаў і не могуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Тавары, вырабленыя на астраўных тэрыторыях, могуць мець пазнаку Made in USA.
У лік астраўных тэрыторый уваходзяць уладанні ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.