Джонстан (атол)
Атол Джо́нстана (па-ангельску: Johnston Atoll) — незаселены атол у Ціхім акіяне, які належыць Злучаным Штатам Амэрыкі. Плошча складае 2,67 км². Знаходзіцца ў 717 марскіх мілях на паўднёвы захад ад Ганалулу. У склад атолу ўваходзяць чатыры выспы, самая вялікая зь якіх гэта выспа Джонстана. Клімат экватарыяльны, вільготны. На атоле жывуць шматлікія маркія птушкі. Маюцца радовішчы гуана.
Шмат гадоў атол быў важнай часткай амэрыканскай сыстэму абароны Ціхага акіяна. І у нашы дні выспа кіруецца Агенцыяй атамнай абароны ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1858 годзе ЗША і Каралеўства Гаваі анэксавалі атол Джонстана, аднак толькі ЗША займаліся тут здабычай гуана да канца 1880-х г.г. У 1926 годзе выспы Джонстана і Сэнд былі абвешчаныя прыроднай рэзэрвацыяй. У 1934 годзе на атоле зьявілася база вайскова-марскога флота ЗША, а потым тут разьмясьціліся вайскова-паветраныя сілы ЗША. У 1950-х і 1960-х г.г. тут праводзіліся ядзерныя выпрабаваньні.
Да 2000 году атол выкарыстоўваўся для захаваньня і пахаваньня хімічнай зброі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джонстан (атол) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў