Арэгон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэгон
Сьцяг Арэгону Герб Арэгону
Сьцяг Арэгону Герб Арэгону
Штат Арэгон на мапе ЗША
Мянушка Бабровы штат
Сталіца Сэйлэм
Найбуйнейшы горад Портлэнд
Плошча
9-я па ЗША
- агулам 254 800 км²
Насельніцтва
27-е па ЗША
- агулам (2010) 3 831 074
Дата заснаваньня 14 лютага 1859 (33-ы)
Губэрнатар Кейт Браўн
Часавы пас PST (UTC-8)
Горны час (UTC-7)
Скарачэньні US-OR
Афіцыйная старонка

Арэгон (па-ангельску: Оregon) — гарысты штат на паўночным захадзе ЗША, адзін з так званых Ціхаакіянскіх штатаў. Насельніцтва 4 093 465 чалавек (28-е месца сярод штатаў; зьвесткі 2016 году). Сталіца — Сэйлэм, разьмешчаны на паўночным захадзе штату. Найбуйнейшы горад — Портлэнд. Іншыя буйныя гарады — Юджын, Грэшам, Бівэртан, Мэдфорд, Карваліс. Лічыцца, што назва «Арэгон» паходзіць з мовы карэнных амэрыканцаў.

Афіцыйная мянушка — «Бабровы штат» (Beaver State).

На поўначы Арэгон мяжуе з штатам Вашынгтон, на ўсходзе — з Айдага, на поўдні — з Нэвадай і Каліфорніяй. На захадзе Арэгон абмываецца водамі Ціхага акіяна.

Найбуйнешыя рэкі — Калумбія, Снэйк, Ўіламэт, Рог (у паўднёва-заходнім Арэгоне).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва пераважна эўрапейскага паходжаньня ці нарадзіліся ў ЗША. Каля дзясятай часткі гішпанскага паходжаньня. Невялікая частка азіяцкага, карэннага і афрыканскага паходжаньня. Больш за ўсё рымакаталікоў, але яны складаюць толькі траціну насельніцтва. Сярод іншых рэлігійных груп эвангельскія хрысьціяне, мэтадысты, баптысты, прэсьбітэрыяне, вучні Хрыстовыя, лютэране ды мармоны.

  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 672 765 чалавек (перапіс насельніцтва); 1920 год — 783 389 чалавек (перапіс насельніцтва); 1930 год — 953 786 чалавек (перапіс насельніцтва); 1940 год — 1 089 684 чалавек (перапіс насельніцтва); 1950 год — 1 521 341 чалавек (перапіс насельніцтва); 1960 год — 1 768 687 чалавек (перапіс насельніцтва); 1970 год — 2 091 385 чалавек (перапіс насельніцтва); 1980 год — 2 633 105 чалавек (перапіс насельніцтва); 1990 год — 2 842 321 чалавек (перапіс насельніцтва); 2000 год — 3 421 399 чалавек (перапіс насельніцтва)[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 3 831 074 чалавек (перапіс насельніцтва); 2011 год — 3 868 031 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2012 год — 3 899 116 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2013 год — 3 925 751 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2014 год — 3 968 371 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2015 год — 4 024 634 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2016 год — 4 093 465 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня)[2]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]