Станіслаў Даўгайла
Герб «Задора» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | не раней за 9 красавіка 1437[1][2] |
| Род | Даўгялы[d] |
| Бацькі | Герд |
| Жонка | Алушка |
| Дзеці | Юры |
Станіслаў Даўгайла (? — па 1437) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы земскі літоўскі (1413) і віленскі (1431—1437).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дагала (Dagalo) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. Такім парадкам, імя Даўгайла азначае «здольны да жвавасьці»[6].
Адпаведнасьць імя Даўгайла (Даўгіла) германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawgali vexilliferi Wyłnensis (1 верасьня 1431 году)[8]; Dovgal (15 кастрычніка 1432 году)[9]; Dawgal vexilliseri Wylnensis [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[10]; Stanislaus alias Dowgalo (9 красавіка 1437 году)[11]; Dowgal Gyrdowicz (24 чэрвеня 1437 году)[12][13][14].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Герда (Гірда). Відаць, быў у сваяцтве з Валімонтавічамі[15].
У 1413 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі, якую вялікі князь Вітаўт даслаў на перамовы пры разглядзе справы Бэнэдыкта Макры, выступаў як харунжы земскі літоўскі. У 1431—1437 гадох быў харунжым віленскім.
У шлюбе з Алушкай (нявысьветленага паходжаньня) меў сына Юрыя.
У 1437 годзе зрабіў наданьне Віленскай катэдры і віленскім францішканам[15].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У грамаце Віленскай катэдры надаў сваю зямлю Навіны (Nowiny) на дзесяць «бочак» (ad decem tunnas alias beczki)[16]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 243. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 86. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 391.
- ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ↑ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 153.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 243.
- 1 2 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 244.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4