Талімонт
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1449 |
Род | Сьвірскія |
Бацькі | Ян Эрык Сьвірскі Дарота Сонька |
Дзеці | Станіслаў, Юры, Ян |
Талімонт (? — па 1449) — літоўскі князь, пачынальнік роду Тальмантаў.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Таламунд (Talamundus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Талейка, Дальман, Талмут; германскія імёны Taliko, Dalman, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[2] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Талімонт азначае «гарлівая дасьціпнасьць»[6].
Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Thalymunth, duce de Swyr (28 верасьня 1449 году)[7].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага княскага роду Сьвірскіх, сын Яна Эрыка (Johannis alias Krik) і Дароты Сонькі. Меў братоў Івашку (Vaszko), Некраша (Nyechrasz), Юрыя (Goorgius), Даўгерда (Daugyr), Пятра і Міхала[8].
Упамінаецца 28 верасьня 1449 году, калі яго маці (Dorothea alias Sonyka) надала віленскім францішканам дзесяціну зь зямлі ў Мядзеле[9].
Відаць, меў сыноў Станіслава, Юрыя і Яна[10].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамату з наданьнем віленскім францішканам (1449 год) Дарота Сонька Сьвірская змацавала пячацьцю з рускім надпісам[11][12]:
КНЯЗЯ … ПЕЧАТЬ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 64.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
- ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 195.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220—221.
- ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 197.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 177—202.