Перайсьці да зьместу

Аляксандар Суліма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Суліма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1979(1979-08-01)[1][2] (45 гадоў)
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2002 Нёман Горадня 78 (0)
2003 Лада-Тальяці[d] 12 (0)
2003—2004 Нёман Горадня 44 (0)
2005—2009 Партызан Менск 127 (0)
2010—2013 Дынама Менск 56 (0)
2014 Нёман Горадня 13 (0)
Зборныя
2000—2001 Беларусь (да 21) 4 (0)
2004—2006 Беларусь 6 (0)

Аляксандар Суліма (нарадзіўся 1 жніўня 1979 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3]. У 2003—2007 гадах правёў 6 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе трэнэрам брамнікаў у гарадзенскім «Нёмане».

Пераход Аляксадра з МТЗ-РІПА ў склад менскага «Дынама» выклікаў абурэньне з боку фанатаў бела-блакітных, з-за варожых адносінаў заўзятараў абодвух клюбаў. Аднак, зь цягам часу дзякуючы добрай гульні Суліма атрымаў добрае стаўленьне аматараў клюбу, атрымаўшы нават званьне найлепшага гульца клюбу сэзону 2012 году паводле апытаньня заўзятараў[4]. У кастрычніку 2013 году разам зь Сяргеем Паліцевічам быў пераведзены ў дубль[5], а потым кантракт з «Дынама» быў скасаваны[6]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[7].

У красавіку 2015 году ўвайшоў у штаб моладзевай зборнай Беларусі ў якасьці трэнэра брамнікаў[8]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[9].

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]