Аднойчы ў Барахляндыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аднойчы ў Барахляндыі
Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі
Жанр Мюзыкл
Рэжысэр Мацей Сабураў
Сцэнарыст Лявон Вольскі
Прадусар Ганна Вольская
У ролях Алег Гарбуз, Ганна Хітрык, Міхась Зуй
Дыктар Алег Хаменка
Кампазытар Павал Трацяк
Апэратар Аляксандар Смаляк
Мантаж Юры Вараб'ёў
Вытворчасьць Вігма
Дата выхаду 2010
Працягласьць 64 хвіліны
Краіна Беларусь
Мова Беларуская
Папярэдні Сьнежны завулак 9 (2009)

Адно́йчы ў Барахля́ндыі — сьвяточная кінаказка 2010 году ў жанры мюзыклу. Здымкі праходзілі ў лістападзе 2009 г. цягам двух тыдняў у 7 начных зьменаў у музэі пад адкрытым небам «Строчыцы» (Менскі раён) і менскай кавярні «Камяніца». Уся праца ад напісаньня сцэнару да канчатковага адгляду заняла 2 месяцы[1]. Першы паказ стужкі адбыўся ў навагоднюю ноч на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат». У першыя хвіліны Старога Новага 2011 году на Tut.by адбылася сеціўная прэм’ера тэлеказкі[2]. 15 студзеня 2012 г. рэжысэр Мацей Сабураў выклаў запіс стужкі ў вольны доступ[3].

Дзея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адважны і нязграбны прынц Бадмінтон змагаецца за сэрца прынцэсы Бульвінеі. Іхняму каханьню супраціўляецца бацька прынцэсы кароль Барахлей ХІІ. Усе правы на сьвяточную кінаказку належаць тэлеканалу Белсат.

Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць выканаўцаў былі акторамі Купалаўскага тэатру, якія мелі досьвед здымак у кіно[4]:

Суправаджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стужцы выконваліся 7 песьняў на словы й музыку Лявона Вольскага:

  1. Дзяржава — гэта я (Алег Гарбуз);
  2. З гэтай вежы (Ганна Хітрык)
  3. Толькі так (Сяргей Рудзеня, Натальля Качаткова і Арцём Бародзіч)
  4. Усё — за каханьне (Міхась Зуй)
  5. Пусікі-сімпампусікі (Алег Гарбуз)
  6. Мужчыны як дзеці (Сьвятлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык)
  7. Дай сьвятло нам, Сьвяты Мікалай (супольна)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэлеказка Лявона Вольскага «Аднойчы ў Барахляндыі» зьявілася онлайн. Generation.by (17 студзеня 2012). Праверана 5 лютага 2012 г.
  2. ^ Казка пра краіну Барахляндыю. Tut.by (14 студзеня 2011). Праверана 5 лютага 2012 г.
  3. ^ Мацей Сабураў (15 студзеня 2012) Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі. ЮтубПраверана 5 лютага 2012 г.
  4. ^ Алесь Герасіменка (2 сьнежня 2009) Лявон Вольскі здымае тэлеказку. Generation.by. Праверана 5 лютага 2012 г.
  5. ^ Аднойчы ў Барахляндыі. Сеціўная крама «Прастора». Праверана 5 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]