Станіслаў Кезгайла (сын Яна)
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1450 |
Памёр | 1527 |
Пахаваны | |
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Ян Кезгайла |
Дзеці | Ян, Мікалай, Станіслаў, Барбара |
Дзейнасьць | дыплямат |
Станіслаў Кезгайла (мянушка Рэкуць; каля 1450 — 1527[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (з 1486) адначасна кашталян троцкі (1499—1522), гетман найвышэйшы (1501—1503) і кашталян віленскі (з 1522).
Пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў атрымаў частку Дзевялтова, Крожаў і іншых на Жамойці, Мсьцібогаў, Ракаў, частку Бакштаў, паводле тэстамэнту цёткі Мілохны — частку Налібакаў і Дзераўную ў Менскім павеце. Ад вялікага князя Аляксандра атрымаў Зэльву ў Ваўкавыскім павеце, сёлы ў Любашанскім старостве, праз шлюб — Палачаны, Лужаны і Занарач у Ашмянскім павеце[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Яна, кашталяна віленскага. Меў брата Мікалая.
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Алехны Судзімонтавіча. У шлюбе меў сыноў Мікалая, Яна і Станіслава, а таксама дачку Барбару, якая выйшла за Яна Забярэзінскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
- ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 81.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0