Дзявалтаў
Дзявалтаў | |||||
лет. Deltuva | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1385 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 503 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д.Каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д. | ||||
Дзявалтаў на мапе Летувы ![]() ![]() Дзявалтаў | |||||
![]() |
Дзява́лтаў (па-летувіску: Deltuva) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павету Летувы, на рацэ Армоне. Адміністрацыйны цэнтар Дзявалтаўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 503 чал.
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385 годам, цэнтар воласьці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV стагодзьдзі — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI стагодзьдзі — Радзівілаў, у XVII стагодзьдзі — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх. У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 году Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI стагодзьдзі, у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1918 году — у складзе Летувы.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 506 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 442 чал.; 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 352 чал.; 1989 год — 521 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 550 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кальвінскі збор (XVI ст.)
- Касьцёл (1752)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Руіны збора
-
Касьцёл
-
Сажалка
-
Вуліца мястэчка
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дзявалтаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 200
- ^ Дзявалтаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 201
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Dziewałtów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 289—290
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзявалтаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў