Эліс Мунро: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Эліс Мунро
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:54, 10 кастрычніка 2013

Эліс Мунро

Эліс Эн Мунро або Манро (па-ангельску: Alice Ann Munro; нар. 10 ліпеня 1931, Ўінгем, Антарыё, Канада) — канадзкая навэлістка, ляўрэат Букераўскай прэміі, трохразовы ляўрэат канадзкай прэміі генэрал-губэрнатара ў галіне фантастыкі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Біяграфія

Бацька, Роберт Эрык Лэйдлаў, быў фэрмэрам, маці, Эн Кларк Лэйдлаў, працавала школьнай настаўніцай. Творчасьцю пачала займацца ў падлеткавым узросьце, першы твор «Вымярэньні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўнівэрсытэце Заходняга Антарыё. У гэты ж пэрыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкаркай. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro’s Books», якая працуе да сёньня.

Летам 2013 году 82-гадовая Мунро абвясьціла пра сыход зь літаратуры: зборнік апавяданьняў «Дарагое жыцьцё» (Dear Life), які выйшаў восеньню 2012 году, павінен стаць яе апошняй кнігай.