Астурыя
| Астурыя | |
| гішп. Asturias | |
| Гімн | Asturias, patria querida[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | аўтаномная супольнасьць |
| Уваходзіць у | Зялёная Гішпанія[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Аўеда[d] |
| Дата ўтварэньня | 11 студзеня 1982 |
| Прэзыдэнт | Хавіер Фэрнандэс |
| Афіцыйныя мовы | гішпанская, астурыйская |
| Насельніцтва (2013) | 1068165 (2.4%, 13-е месца) |
| Плошча | 10604 км² (2.1%, 10-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Астурыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+1, UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | ES-AS |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Асту́рыя альбо Астуры́йскае Кня́ства (па-астурыйску: Asturies альбо Principau d’Asturies; па-гішпанску: Asturias альбо Principado de Asturias) — аднаправінцыйная аўтаномная супольнасьць Гішпаніі ў форме княства. Сталіца — горад Аўеда. Найбуйнейшы населены пункт — горад Хіхон.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З I стагодзьдзя да н. э. Астурыя была пад уладай Рыму, зь сярэдзіны VI стагодзьдзя была часткай вэстгоцкага каралеўства. З 718 году Астурыя зьяўлялася каралеўствам, са сталіцай спачатку ў горадзе Правія, а з 791 году — у горадзе Аўеда, цэнтар Рэканкісты — барацьба з арабскімі заваёўнікамі на Пірэнэйскім паўвостраве. У 924 годзе астурыйцы адваявалі ў арабаў крэпасьць Леон й перанесьлі ў яе сваю сталіцу; затым назва каралеўства зьмянілася на Леон. З 1230 году Астурыя ўваходзіла ў склад каралеўства Кастылія, пасьля Гішпаніі. З канца XIX стагодзьдзя Астурыя зьяўлялася адной з найбольш разьвітых прамысловых раёнаў Гішпаніі, цэнтрам актыўнага працоўнага руху. Двойчы (1931, 1934) паўсталыя працоўныя Астурыі абвяшчалі рэспубліку. 1936—1939 і пазьней Астурыя была раёнам барацьбы пралетарыяту супраць фашызму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |