Перайсьці да зьместу

Восень народаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рэвалюцыі 1989 году»)

«Во́сень наро́даў» — азначэньне працэсу зьвяржэньня камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 году. Ужываецца паводле аналёгіі зь «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі ў Эўропе 1848—1849 гадоў.

У 1989—1991 гадах пад уплывам масавых грамадзкіх пратэстаў супраць камуністычнай партыі ў Польшчы, Вугоршчыне, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Чэхаславаччыне, Баўгарыі і Альбаніі пачаліся перамовы з апазіцыяй, якая на той момант знаходзілася ў нелегальных умовах. З прычыны перамоваў камуністычныя рэжымы адмовіліся ад дыктатарскага ўраду на карысьць шматпартыйнай сыстэмы.

У большасьці былых сацыялістычных краінаў зьмена ўлады адбылася мірным шляхам, толькі ў Румыніі рэжым Нікалае Чаўшэску быў скінуты ўзброеным паўстаньнем 1989 году.

  • Універсальний словник-енциклопедія / Гол. ред. ради академік НАНУ М. Попович. — 4-те вид., виправл., доп. — Видавництво «ТЕКА». — 2006. — С. 924.