Генадзь Бурбуліс
Генадзь Бурбуліс | |
2 лістапада 2001 — 16 лістапада 2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 жніўня 1945 |
Памёр: |
19 чэрвеня 2022 (76 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс (па-расейску: Генна́дий Эдуа́рдович Бу́рбулис; 4 жніўня 1945, Першаўральск, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР — 19 чэрвеня 2022, Баку) — савецкі і расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Барыса Ельцына ў пачатку яго прэзыдэнцтва.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 сьнежня 1991 году разам з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным ад імя Расеі падпісаў Белавескае пагадненьне, якое канстатавала спыненьне існаваньня СССР. Менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне».
У 1991—1992 гадах займаў пасады Дзяржаўнага сакратара і першага намесьніка старшыні Ўрада Расеі. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі I і II скліканьняў (1993—1999). Віцэ-губэрнатар Наўгародзкай вобласьці (2000—2001), чалец Савету Фэдэрацыі ад рэгіёна (2001—2007).
Бурбуліс не падтрымліваў імпэрскай палітыкі Пуціна і Мядзьведзева. Ён называў палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны «трагедыяй, парушэньнем базавых нормаў і расейскага заканадаўства, і міжнароднага» і заяўляў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны[1].
Раптоўна памёр падчас паездкі ў Азэрбайджан на міжнародны форум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сыходзіць эпоха: памёр Генадзь Бурбуліс, Народная Воля, 19-6-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генадзь Бурбуліс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Сьвярдлоўскай вобласьці
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Баку
- Сябры КПСС
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу»
- Кандыдаты філязофскіх навук
- Савецкія палітыкі
- Расейскія палітыкі
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі