Перайсьці да зьместу

Мікалай Рыжкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Рыжкоў
па-расейску: Николай Рыжков
27 верасьня 1985 — 14 студзеня 1991
Папярэднік Мікалай Аляксандравіч Ціханаў[d]
Наступнік Валянцін Сяргеевіч Паўлаў[d]
17 верасьня 2003 — 25 верасьня 2023
18 студзеня 2000 — 17 верасьня 2003
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1929(1929-09-28)[1]
Памёр: 28 лютага 2024(2024-02-28)[2][3] (94 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Мікала́й Іва́навіч Рыжко́ў (па-расейску: Николай Иванович Рыжков, 28 верасьня 1929, Дылееўка, Дзяржынскі гарсавет, Данецкая вобласьць, УССР — 28 лютага 2024, Масква) — савецкі і расейскі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Большую частку кіраваньня Міхаіла Гарбачова займаў пасаду Старшыні СМ СССР (1985—1991). Сябра КПСС з 1956 па 1991 гады. Дэпутат Савету Саюза Вярхоўнага Савету СССР (1974—89 гг.) ад Сьвярдлоўскай вобласьці[7].

Сябра Савету Фэдэрацыі РФ (з 2003 году), да 2011 году прэзыдэнт Расейскага саюзу таваравытворцаў. Нацыянальны Герой Армэніі (2008).

Дума і Савет Фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Фэдэральнага Сходу Расеі другога скліканьня па Белгарадзкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 62 ад блоку «Улада — народу». У думе ўзначальваў дэпутацкую групу «Народаўладдзе». Старшыня выканкаму Народна-патрыятычнага саюзу Расеі (НПСР).

У сьнежні 1999 году па гэтай жа акрузе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы трэцяга скліканьня.

У верасьні 2003 году прызначаны прадстаўніком адміністрацыі Белгарадзкай вобласьці ў Савету Фэдэрацыі Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі. У сувязі з гэтым склаў паўнамоцтвы дэпутата Дзяржаўнай думы.

Старшыня Камісіі Савета Фэдэрацыі па натуральных манаполіях, чалец Камітэту па пытаньнях мясцовага самакіраваньня, сустаршыня расейска-армянскай камісіі міжпарляменцкай супрацы.

На пасяджэньні Савета Фэдэрацыі 1 сакавіка 2014 году прагаласаваў (гэтак жа, як і ўсе астатнія сябры СФ) за выдачу дазволу Пуціну выкарыстаць пры патрэбе Ўзброеныя сілы на тэрыторыі Ўкраіны. Пры гэтым у сваім выступе так ацаніў падзеі:

Падзеі ва Украіне — гэта сапраўдны бунт. Карычневая чума захапіла ўладу[8]

17 сакавіка 2014 году трапіў пад санкцыі Эўразьвяза[9].

Рыжкоў і Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Рыжкоў кіраваў ліквідацыяй аварыі на ЧАЭС. Злачынным зьяўляецца тое, што ўсё, што зьвязана з Чарнобыльскай катастрофай было строга-настрага было засакрэчана ад народу і абсалютнай большасьці мэдыцынскіх работнікаў. Гэтыя каманды паступалі асабіста ад Рыжкова[10]

Алесь Адамовіч расказваў, што пасьля аварыі на ЧАЭС старшыня Савету міністраў СССР Мікалай Рыжкоў завяршыў нейкую нараду словамі ўдзячнасьці беларусам:

«Пагутарыш з украінцамі — і адчуваеш сябе як выціснуты лімон: аднаго ў іх не хапае, другога, тое ім дай, гэтае падкінь. Бясконцыя прэтэнзіі і патрабаваньні. Іншая справа — беларусы: сказалі, нам нічога ня трэба, з Чарнобылем самі справімся!»[11]

.

  1. ^ а б Nikolaj I. Ryschkow // Munzinger Personen (ням.)
  2. ^ а б Умер глава перестроечного правительства СССР Николай Рыжков (рас.)Коммерсантъ, 2024.
  3. ^ а б Матвиенко сообщила о смерти бывшего премьера СССР Николая Рыжкова (рас.)Lenta.ru, 2024.
  4. ^ а б US designates additional individuals and Russian bank under Ukraine-related sanctions and issues third Executive Order targeting sectors of Russian economy — 2014.
  5. ^ а б United States: Crisis In The Crimea: Sanctions Update 3Mondaq, 2014.
  6. ^ а б US Sanctions 2.0; "Additional Costs" Levied On Russian Banks & Billionaires - Full List (анг.) // Zero Hedge / D. Ivandjiiski, T. Backshall — 2014.
  7. ^ Список депутатов Верховного Совета СССР 11 созыва, па-расейску: {{{1}}}
  8. ^ Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» Архівавана 12 жніўня 2014. // Новая газета, март 2014
  9. ^ COUNCIL DECISION 2014/145/CFSP // Official Journal of the European Union, 17.3.2014
  10. ^ Як БНФ дамогся праўды пра Чарнобыль, Сяргей Навумчык
  11. ^ Як віцябляне перамаглі АЭС, Сяргей Навумчык, «Народная Воля», 1.12.2018