Ваеннае становішча ў Польшчы (1981—1983)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Войцех Ярузельскі рыхтуецца чытаць прамову аб увядзеньні ваеннага становішча; Варшава, 13 сьнежня 1981 году
Танкі Т-55 падчас ваеннага становішча ў Збоньшыні

Ваеннае становішча ў Польшчы ў 1981—1983 гадахнадзвычайны стан, уведзены 13 сьнежня 1981 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы. Быў прыпынены 31 сьнежня 1982 году[1], а скасаваны 22 ліпеня 1983 году[2]. Падчас яго дзеяньня было інтэрнавана 10 131 дзеячоў, зьвязаных з «Салідарнасьцю» і загінула прыкладна 40 асобаў, у тым ліку 9 шахцёраў з шахты «Wujek», калі адбывалася падаўленьне страйку[3][4][5].

Ваеннае становішча было ўведзенае супраць прынятай пастановы Дзяржаўнай Рады. Супраць выказаўся Рычард Рэйф, прадстаўнік PAX (Protokół nr 22/81 nadzwyczajnego posiedzenia Rady Państwa, „Rzeczpospolita” z 12–13 grudnia 1992), за што ён быў выключаны з Рады. Ухваленае Дзяржаўнай радай 12 сьнежня 1981 году[6], па прапанове Вайсковай рады нацыянальнага выратаваньня — неканстытуцыйнага тагачаснага органу ўлады, фактычна стаўшага вышэй канстытуцыйных дзяржаўных уладаў[7]. Быў падтрыманы Сэйм ПНР пастановай ад 25 студзеня 1982 году[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Uchwała Rady Państwa z dnia 19 grudnia 1982 roku w sprawie zawieszenia stanu wojennego, Dziennik Ustaw 1982-42-275.
  2. ^ Uchwała Rady Państwa z dnia 20 lipca 1983 roku w sprawie zniesienia stanu wojennego Dziennik Ustaw-1983-39-78.
  3. ^ Milczący świadkowie Instytut Pamięci Narodowej
  4. ^ Andrzej Garlicki, Historia 1939-1997/98. Polska i Świat, Warszawa 1999, s. 380
  5. ^ Hanna Konopka, Adrian Konopka, Leksykon historii Polski po II wojnie światowej 1944-1997, Warszawa 2003, s. 239
  6. ^ Uchwała Rady Państwa z dnia 12 grudnia 1981 roku w sprawie wprowadzenia stanu wojennego ze względu na bezpieczeństwo państwa Dziennik Ustaw, 1981-29-155.
  7. ^ Andrzej Ajnenkiel: Konstytucje Polski w rozwoju dziejowym 1791–1997, Warszawa 2001, s. 335; Marian Kallas: Historia ustroju Polski X-XX w., wyd. 4., Warszawa 2001, s. 442; Marian Kallas, Adam Lityński: Historia ustroju i prawa Polski Ludowej, Warszawa 2000, s. 187; Wielka encyklopedia PWN, t. 29, Warszawa 2005, s. 538.
  8. ^ Uchwała z dnia 25 stycznia 1982 r. Monitor Polski 1982 №5 пазыцыя 20.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ваеннае становішча ў Польшчы (1981—1983)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў