Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зюльтэ-Варэгем
Zulte-Waregem.svg
Поўная назва Sportvereniging Zulte Waregem
Заснаваны 1950
Горад Варэгем, Бэльгія
Стадыён Рэгенбоогстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Прэзыдэнт Вілі Нэсэнс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2021—2022 16 месца
essevee.be(нід.)

«Зюльтэ-Варэгем» (па-нідэрляндзку: Zulte Waregem) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Варэгему. Заснаваны ў 1950 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі (2006, 2017). Самым найвлікшым дасягненьнем клюба ў айчынным першынстве было 2 месца ў сэзоне 2012—2013 гадоў. Дэбют «Зюльтэ-Варэгема» ў эшракубках адбыўся ў розыгрышу Кубка УЭФА 2006—2007, дзе бэльгійскі клюб прайшоў праз групавы этап, але саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд» у 1/32 фіналу. Таксама ў сэзоны 2013—2014 і 2017—2018 гадох клюб выступаў у групавых этапах Лігі Эўропы. У абодвух выпадках «Зюльтэ-Варэгем» заняў 3 радок у сваёй групе. Клюб зьяўляецца вынікам партнэрства паміж клюбамі «Зюльтэ» і «Варэгем», якое цягнецца з 2001 году. Цікава, што аніякага аб’яднаньня клюбаў не адбывалася. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Рэгенбоогстадыён», які належыць клюбу «Варэгем».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матч Кубка УЭФА, дзе «Зюльтэ-Варэгем» сустракаецца з ангельскім «Ньюкасл Юнайтэд».

Футбольны клюб «Зюльтэ Спартыф» быў заснаваны ў 1950 годзе і наўпрост увайшоў у склад нацыянальнай асацыяцыі, атрымаўшы рэгістрацыйны нумар 5381. У 1976 годзе «Зюльтэ Спартыф» аб’яднаўся з клюбам СК «Зюльтэ», утварыўшы клюб «Зюльтэ Спартыф». Новы клюб захаваў рэгістрацыйны нумар клюбу «Зюльтэ Спартыф». У 2001 годзе гэтая каманда зь Зюльтэ аб’яднала свае намаганьні з клюбам «Варэгем» з суседняга гораду. Да таго «Варэгем» шмат гадоў выступаў у першым дывізіёне. Пры гэтым аніводны клюб зь Зюльтэ ніколі не выступаў нават у другі дывізіёне, а найвышэйшым дасягненьнем лічылася дасягненьне клюбам ВВ «Зюльтэ» трэцяга дывізіёну ў 1995 годзе. На той момант ВВ «Зюльтэ» два сэзоны займаў 14 месца з 16 клюбаў і, калі ў першы раз клюб захаваў сваё месца ў дывіўіёне, на другі раз паводле вынікаў матчаў плэй-оф, клюб страціў месца ў трэцім дывізіёне. Паводле дамовы паміж клюбамі галоўны офіс «Зюльтэ-Варэгем» месьціцца ў Зюльтэ, але хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне ў Варэгеме, а таксама каманда мае чырвона-белыя колеры, якія пераважаюць у клюба «Варэгем».

У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб атрымаў шанец выступіць у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Дэбют адбыўся ў матчы першага раўнду Кубка УЭФА, дзе бэльгійскаму клюбу супрацьстаяў расейскі «Лякаматыў». Не зважаючы на паразу ў першым матчы зь лікам 2:1 у Маскве, «Зюльтэ-Варэгем» перагуляў расейцаў зь лікам 2:0 у хатнім матчы, забясьпечыўшы, такім чынам, месца ў групавым раўндзе эўрапейскага кубка. Старт у групе F атрымаўся для клюбу фантастычным, то бок спачатку ў Вене быў разгромлены мясцовы клюб «Аўстрыя», а потым у Бэльгіі «Зюльтэ-Варэгем» быў мецнейшы за чэскую «Спарту». Аднак апошнія два матчы групы скончыліся для бэльгійцаў буйнымі паразамі, то бок спачатку ад гішпанскага «Эспанёлу» зь лікам 6:2, а потым ад нідэрляндзкага «Аяксу» зь лікам 0:3. Тым ня менш, варэгемскі клюб атрымаў права выступу ў 1/32 фіналу, дзе, аднак, паводле сумы дзьвюх сустрэч саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бэльгіі Бр Самі Босут (капітан) 1985
2 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Раві Тсука 1994
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Борха Лёпэс 1994
4 Сьцяг Бэльгіі Аб Тымаці Дэрэйк 1987
5 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Драмбаеў (ар. Шахтар) 2001
6 Сьцяг Францыі ПА Абдуляй Сысако 1998
7 Сьцяг Гамбіі Нап Аліеў Фадэра 2001
9 Сьцяг Бэльгіі Нап Ельле Восэн 1989
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Аліюн Ндур 1997
12 Сьцяг Бэльгіі ПА Крыстыян Брульс 1988
14 Сьцяг Бэльгіі Аб Алясандра Чыраньні 1996
15 Сьцяг Бэльгіі Аб Вут Дэ Бёйсэр 2001
16 Сьцяг Эстоніі ПА Кевар Палумэтс 2002
17 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Дыёп 2003
18 Сьцяг Сэнэгалу Аб Маду Тамбэду 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Польшчы Аб Караль Філя (ар. Страсбург) 1998
20 Сьцяг Бэльгіі ПА Нікаляс Ромэнс 1994
22 Сьцяг Нарвэгіі Аб Бэнт Сёрма 1996
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Дані Рамірэс 1992
25 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Руўд Вормэр (ар. Бруге) 1988
26 Сьцяг Танзаніі Аб Наватус Мірошы 2002
30 Сьцяг Бэльгіі Бр Сэф Ван Дам 2003
31 Сьцяг Бэльгіі Аб Люкас Вілен 2003
33 Сьцяг Бэльгіі Бр Мартэйн Бээрнарт 2002
34 Сьцяг Бэльгіі Нап Стан Брам 1998
35 Сьцяг Бэльгіі Нап Ленэрт Галерт 2003
38 Сьцяг Бэльгіі Бр Люі Бастын 1993
46 Сьцяг Гвінэі Аб Шэйк Тыям 2003
93 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Зыньню Гану 1993
Сьцяг Гвінэі Нап Юсуф Сыля 2002

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/sv-zulte-waregem/mitarbeiterhistorie/verein/3508