Калідаса
Калідаса | |
на дэванагары कालिदास Kālidāsa | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э. Імпэрыя Гупта |
Памёр | 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э. Імпэрыя Гупта |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драма, паэзыя |
Гады творчасьці | IV стагодзьдзе — V стагодзьдзе |
Кірунак | бура і націск, ваймарскі клясыцызм |
Жанр | Санскрыцкая драма |
Мова | санскрыт[1] |
Значныя творы | Вікрамарвашы, Абхіджняна-Шакунтала, |
Калідаса (дэвангары: कालिदास — «слуга Калі») — адзіны з найвялікшых паэтаў і драматургаў Індыі, які жыў прыкладна каля 400 году н. э., у час кіраваньня Чандрагупты ІІ. У час яго творчасьці клясычная індыйская цывілізацыя дасягнула сваёй найвышэйшае вышыні.
Усяго ад Калідасы захавалася тры п’есы, зь якіх «Сакунтала» прэзэнтуюць вышыню яго паэтычнае мовы. П’еса зьяўляецца драматычнай пераробкай часткі «Магабгараты» і распавядае аб каханьні караля Дусянты і дзяўчыны-адлучніцы Сакунталы, дзе яны разыйшліся, каб потым узьяднацца. П’еса паказвае любоў і духоўную сілу ў вельмі ідэалізаваным выглядзе.
Прыдворныя камэдыі «Малавікагнімітра» (Малавіка і Агнімітра) і гераічная «Вікраморвасія» (Вікрама і Урвашы) прэзэнтуюць высокае майстэрства і пачуцьцё гумару аўтара.
Творчасьць Калідасы ў паэзыі скончваецца ў Мэгхавуты (перакл. Закрытае паведамленьне). Яго лірыка вельмі натхняла раньніх эўрапейскіх рамантыкаў, у прыватнасьці, Шылера і Гётэ. Калідаса таксама напісаў некалькі эпасаў, заснаваных на легендзе аб Раме. Хоць ён працаваў у розных жанрах, у кожным зь іх ён захоўваў сваю арыгінальнасьць.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Record #11909341f // агульны каталёг НБФ
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Krishnamoorthy, Kalidasa (1972)
- Sabnis, S. A., Kalidasa: His Style and His Times (1966)
- Singh, A. D., ed., Kalidasa: A Critical Study (1977)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Біяграфія Калідасы(анг.)