Перайсьці да зьместу

Віктар Маркавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Маркавец
Дата нараджэньня 5 жніўня 1947
Месца нараджэньня Докшыцы
Дата сьмерці 17 верасьня 2013
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры партрэт і пэйзаж
Плынь рэалізм[d]
Узнагароды прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1980)

Віктар Пятровіч Маркавец (5 жніўня 1947, Докшыцы — 17 верасьня 2013) — беларускі мастак, сябра Беларускага саюзу мастакоў (ад 1977 году), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1980). У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Удзельнік мастацкіх выставак з 1971 году. Разам з Аляксеем Марачкіным, Уладзімерам Караткевічам, Міхасём Чарняўскім браў удзел у дысыдэнцкай групе беларускай інтэлігенцыі «На Паддашку», належаў да незалежнай суполкі мастакоў «Пагоня».

Маркавец рэканструяваў партрэты знаных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, бацькоў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Стварыў сэрыю прац, прысьвечаных Кастусю Каліноўскаму.