Перайсьці да зьместу

Пясчатка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пяшчатка (Беларусь)»)
Пясчатка
лац. Piasčatka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Расьнянскі
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225071
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′13″ пн. ш. 23°22′23″ у. д. / 52.47028° пн. ш. 23.37306° у. д. / 52.47028; 23.37306Каардынаты: 52°28′13″ пн. ш. 23°22′23″ у. д. / 52.47028° пн. ш. 23.37306° у. д. / 52.47028; 23.37306
Пясчатка на мапе Беларусі ±
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка

Пясча́тка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Брадцу. Уваходзіць у склад Расьнянскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства 1566 году пад назвай Пішчанка. Населены пункт уваходзіў у склад Палавецкага войтаўства. Пясчатцы належалі да катэгорыі дзяржаўных (вялікакняскіх) сялянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пясчатка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У сярэдіне ХІХ ст. у складзе маёнтку Полаўцы графа Старжынскага. У вёсцы налічвалася 267 рэвізскіх душ.

У другой палове XIX ст. вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У Пясчатцы месьцілася валасная ўправа. Існавала расейская Палавецкая народная вучэльня, дзе нядоўгі час працаваў настаўнікам Макар Ігнатоўскі — бацька беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, гісторыка, першага прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі Ўсевалада Ігнатоўскага.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пясчатка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Пясчатка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У міжваенны пэрыяд населены пункт меў афіцыйную назву Пясчатка Палавецкая. У 1928 годзе Палавецкую гміну скасавалі: вёску Пясчатку перадалі ў склад Вярховіцкай гміны.

У 1939 годзе Пясчатка ўвайшла ў БССР, з 1940 году ў Галянскім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну нямецкія акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі. У 1945—1948 гадох паселішча знаходзілася ў складзе Польшчы. Пясчатку вярнулі БССР у выніку ўдакладненьня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы. З 1954 году вёска ў складзе Расьнянскага сельсавету, з 1962 году 1962 году ў Камянецкім раёне.

  • 1897 год — 391 чалавек
  • 1905 год — 468 чалавек
  • 1923 год — 96 чалавек
  • 1940 год — 378 чалавек
  • 1999 год — 25 чалавек
  • 2010 год — 18 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 174.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.