Сухадол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сухадол
трансьліт. Suchadol
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Расьнянскі
Насельніцтва: 68 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225072
СААТА: 1240870061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′12″ пн. ш. 23°24′47″ у. д. / 52.45333° пн. ш. 23.41306° у. д. / 52.45333; 23.41306Каардынаты: 52°27′12″ пн. ш. 23°24′47″ у. д. / 52.45333° пн. ш. 23.41306° у. д. / 52.45333; 23.41306
Сухадол на мапе Беларусі ±
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Сухадол
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сухадо́л[1]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Сухадол уваходзіць у склад Расьнянскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1566: упершыню згадваецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства пад назвай Сухадолы. Паселішча насялялі путныя баяры — катэгорыя сялян-слуг у Вялікім Княстве Літоўскім у XV–XVIII стст., асноўнымі павіннасьцямі якіх былі нясеньне ваеннай і кур'ерскай службы.
  • 1670: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Міхал Вішнявецкі пацьвярджае сухадалянам правы путнага баярства: права нясеньня ваеннай службы і свабоду ад натуральных падаткаў.
  • Пач. XVIII ст.: сухадаляне страчваюць статус путнага баярства, ператвараюцца ў звычайных дзяржаўных сялянаў.
  • 1795: па трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай паселішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 2-я палова XIX стагодзьдзя: вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
  • 1869: па ініцыятыве Юльяна Дубягі ў в. Сухадол была збудавана мураваная філіяльная (прыпісная) царква. Паводле народнага паданьня, на месцы царквы існавала карчма, якую спалілі мясцовыя жанчыны. Вёска належала да праваслаўнай (раней уніяцкай) парафіі Міхала Арханёла. Царква месьцілася каля в. Голя (стараж. Полаўцы, суч. Пагранічная).
  • 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
  • 1928: Палавецкая гміна скасавана: Сухадол перададзены ў склад Вярховіцкай гміны.
  • 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
  • 1962: у Камянецкім раёне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 68 чалавек
  • 1999 год — 94 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 174

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сухадолсховішча мультымэдыйных матэрыялаў