Перайсьці да зьместу

Староста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стараста (Польшча)»)
Староста. Акварэль К. Русецкага

Староста — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.

Існавала два тыпы старостаў:

  • Гродавы староста — кіраваў адміністрацыйнай акругай (паветам), намесьнік вялікага князя (караля). Сьпярша ажыцьцяўляў у акрузе поўную дзяржаўную і судовую ўладу. 3 узмацненьнем у XVI ст. шляхецкага самакіраваньня і судаводзтва ў ягонай кампэтэнцыі застаўся толькі гродзкі суд. Прызначаў сабе намесьніка — падстаросту.
  • Нягродавы староста — трымаў каралеўскія маёнткі (староствы), звычайна пажыцьцёва. Ня меў адміністарцыйна-судовых функцыяў, карыстаўся прыбыткам з маёнтку, у дзяржаўны скарб выплачваў кварту на ўтрыманьне войска. Атрымліваў староства ад манарха і сойму як узнагароду «за публічныя заслугі»[1].
  1. ^ Стараста // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 629.