Отар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Отар
лац. Otar
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 382,385,399 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2332
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′20″ пн. ш. 30°54′39″ у. д. / 52.95556° пн. ш. 30.91083° у. д. / 52.95556; 30.91083Каардынаты: 52°57′20″ пн. ш. 30°54′39″ у. д. / 52.95556° пн. ш. 30.91083° у. д. / 52.95556; 30.91083
Отар на мапе Беларусі ±
Отар
Отар
Отар
Отар
Отар
Отар

О́тар[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сажы. Цэнтар сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 382 чалавекі. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад места Чачэрску; за 42 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 70 км ад Гомля, каля аўтамабільнай дарогі Карма — Чачэрск.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ота і Гір

Отар (Otar, Othar) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Отар упамінаецца ў XV стагодзьдзі як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1473 годзе яго перадалі ў валоданьне Ф. Глебавічу. 16 сакавіка 1645 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў вёску ў пажыцьцёвае валоданьне Крыштапу Газьдзельскаму і ягонай жонцы Эве «з усімі прыналежнымі да яе угодзьдзямі»[3]. Паводле інвэнтару 1704 году, тут было 2 дымы, а ў 1726 годзе — 7 дымоў, цэнтар Отарскага войтаўства Чачэрскага староства. Паводле вопісу Чачэрскага старосты 1765 году — 21 дым.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Отар апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1876 году працавала цагельня, з 1880 году — хлебазапасны магазын. Апроч земляробства, значную частку заняткаў жыхароў займала рыбная лоўля. Паводле перапісу 1897 году, 49 двароў, працавалі школа, млын і 2 ветракі. На 1909 год — 67 двароў, 456 дзесяцін зямлі, у Чачэрскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1921 году працавала хата-чытальня. На 1926 год — 92 двары, паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 да 16 ліпеня 1954 — цэнтар Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе савецкія ўлады стварылі калгас імя А. Г. Чарвякова, працаваў вятрак.

У часе Другой сусьветнай вайне на франтох і ў партызанскім змаганьні загінулі 469 чалавек зь вёсак калгасу «50 гадоў БССР», памяць пра іх увекавечваюць курган і 2 стэлы з імёнамі загінулых, пастаўленыя ў 1975 годзе за 1,5 км на захад ад вёскі. Паводле перапісу 1959 году, цэнтар калгасу «50 гадоў БССР».

На 2004 год — 137 гаспадарак. 11 чэрвеня 2009 году цэнтар Чачэрскага сельавету перанесьлі з Чачэрску ў вёску Отар[4]. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменавалі з Чачэрскага ў Аторскі[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 350 чалавек (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 419 чалавек[6]; 1926 год — 484 чалавекі; 1959 год — 548 чалавек (паводле перапісу)
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 137 гаспадарак, 382 чалавекі[7]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, пошта, крама.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 195.
  3. ^ Описание актов хранящихся в архиве императорской археографической комиссии / М. Г. Курдюмов. — С. Петербург, 1907. С. 445.
  4. ^ «О переносе административно-территориального центра Чечерского сельсовета». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 11 июня 2009 г. № 107 (рас.)
  5. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  6. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 159.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]