Перайсьці да зьместу

Чырвоны Бор (Чачэрскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоны Бор
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 77 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′3″ пн. ш. 30°50′39″ у. д. / 52.95083° пн. ш. 30.84417° у. д. / 52.95083; 30.84417Каардынаты: 52°57′3″ пн. ш. 30°50′39″ у. д. / 52.95083° пн. ш. 30.84417° у. д. / 52.95083; 30.84417
Чырвоны Бор на мапе Беларусі
Чырвоны Бор
Чырвоны Бор
Чырвоны Бор

Чырво́ны Бор[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 77 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.

На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож), на поўначы мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Сож.

Заснаваны напачатку 1920-х на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Бор», працавала кузьня. 29 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 далучаны пасёлак Першамайск. У складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). Разьмяшчаўся фэльчарска-акушэрскі пункт. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.