Перайсьці да зьместу

Машарына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машарына
трансьліт. Mašaryna[a]
Першыя згадкі: XX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская вобласьць
Раён: Чачэрскі раён
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 0 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
СААТА: 3256812011
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′28″ пн. ш. 30°51′40″ у. д. / 52.95778° пн. ш. 30.86111° у. д. / 52.95778; 30.86111Каардынаты: 52°57′28″ пн. ш. 30°51′40″ у. д. / 52.95778° пн. ш. 30.86111° у. д. / 52.95778; 30.86111
Машарына на мапе Беларусі
Машарына
Машарына
Машарына

Машары́на[1][2] (потым — Усход[1][3] або Васхо́д[1]) — пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 70 км ад Гомелю.

На ўсход, поўнач і захад — мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе паштовы пункт, у Іпалітаўскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[4].

  1. ^ Паводле афіцыйных назваў — Uschod або Vaschod.
  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 328, 329
  2. ^ Айканімія Гомельшчыны: Слоўнік / Н.А. Багамольнікава, А.А. Станкевіч; навук. рэд. В.П. Лемцюгова. — Гомель: ТДУ імя Ф. Скарыны, 2003. — 392 с. ISBN 985-439-091-8 С. 389
  3. ^ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка: манаграфія / Н. Багамольнікава; навук. рэд. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2008. — 242 с. ISBN 978-985-439-436-0.
  4. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 482