Глыбочыца (Гомельская вобласьць)
Глыбочыца | |
Першыя згадкі: | XV ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 110 (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′57″ пн. ш. 30°48′32″ у. д. / 52.9325° пн. ш. 30.80889° у. д.Каардынаты: 52°55′57″ пн. ш. 30°48′32″ у. д. / 52.9325° пн. ш. 30.80889° у. д. |
Глыбочыца на мапе Беларусі Глыбочыца |
Глыбо́чыца[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 110 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 69 км ад Гомелю.
На поўнач і ўсход мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленыя археолягамі магільнік (75 насыпаў, за 1 км на поўдзень ад вёскі) і магільнік (30 насыпаў за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Школьная лінія) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XV стагодзьдзя. У 1493 пазначана як паселішча ў Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. У 1704 2 дымы, у 1726 5 дымоў у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства.
Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізіі 1858 году ў Чачэрскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічала хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, карчма. У 1909 — 461 дзесяціна зямлі.
У часе нямецкай акупацыі ў 1918 у вёсцы была створаная Новачачэрская краёвая Рада сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1926 працавалі паштовае аддзяленьне, школа. З 8 сьнежня 1926 да 25 траўня 1961 — цэнтар Глыбочыцкага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 арганізаваны калгас. 61 жыхар загінуў на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 у вёску пераселена частка жыхароў няіснага ў наш час мястэчка Пціч. У складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар — вёска Отар). Разьмяшчаліся Дом культуры, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1704 — 4 дымы; 1726 — 5 дымоў
- XIX стагодзьдзе: 1858 — 30 двароў, 133 жыхары; 1897 — 51 двор, 377 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 61 двор, 438 жыхароў; 1926 — 65 жыхароў; 1959 — 506 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 68 гаспадарак, 110 жыхароў[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 484
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 484